Фіванскі некропаль — месца на заходнім беразе Ніла, насупраць старажытнаегіпецкага горада Фівы. Некропаль выкарыстоўваўся для рытуальных пахаванняў большую частку эпохі фараонаў, пачынаючы з 1-га пераходнага перыяду, асабліва ў часы Новага ЦарстваВойтех Замаровский. Их величества пирамиды, — Наука, 1986.

Памінальныя храмы Дэйр эль-Бахры Памінальны храм Царыцы Хатшэпсут Памінальны храм Ментухатэпа II Памінальны храм Тутмаса III Медынет-Абу Памінальны храм Рамзеса III Памінальны храм Эе і Харэмхеба

Памінальны храм Мернептаха Памінальны храм Рамзеса IV Памінальны храм Тутмаса IV Памінальны храм Таусерта Памінальны храм Сеці I Храм Небунефа Рамесеум

Царскія грабніцы Даліна Цароў

Грабніца DB-320

Даліна вяльможаў

Іншае

Могілкі рамеснікаў Капліца Мерытсегер і Птаха

Вадзі-Габанат Грабніца трох іншаземных жонак Тутмоса III, адкрытая ў 1916 г. Пры раскопках тут была знойдзена залатая дыядэма, упрыгожаная галовамі газэляў, якая цяпер захоўваецца ў Нью-ЁркуLilyquist C., Hoch J. E., Peden A. J. The Tomb of Three Foreign Wives of Tuthmosis III in the Wady Gabbanat El-Qurud. New-York, 2003.

Ком Эс-Самак Вялікі храм-кіёск у 2,5 км на поўдзень ад , выяўлены экспедыцыяй Такійскага ўніверсітэта Васеда ў 1974 годзе. Храм быў узведзены з сырцовай цэглы і меў высокі пастамент з пандусам і лесвіцай. Пры раскопках былі знойдзены фрагменты роспісу. Гэты храм прызначаўся для святкавання 30-гадовага юбілею праўлення Аменхатэпа IIIMalqata-South I Kom el-Samak, Archeological and Architectural Reports. Tokyo, 1983. Watanabe Y., Seki K. The architecture of Kom el-Samak at Malkata South: a study of architectural restoration. Tokyo, 1986)..

Каср Эль-Агуз Невялікі, добра захаваны храм, прысвечаны культу Тота. Ён быў пабудаваны ў час праўлення Пталамея VIII ЭвергетаMallet D. Le Qasr el-Agouz. Cairo, 1909. Quaegebeur J. Qasr el-Aguz // Helck W. Lexikon Agyptologie V. S. 40-41.

* Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Егіпце Катэгорыя:Некропалі Старажытнага Егіпта