Уладзі́мір Панцяле́евіч Кулако́ў (, в. Шамшы, Жаркоўскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1984—1994).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га і 12-га скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 12 кастрычніка 1936 года ў в. Шамшы Жаркоўскага раёна Цвярской вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
Працоўную дзейнасць пачаў ў 1957 годзе галоўным спецыялістам саўгаса «Азярцы» Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
З 1958 па 1964 гады працаваў у сельскагаспадарчых органах Гродзенскай вобласці.
З 1964 па 1971 гады быў дырэктарам саўгаса «Малое Мажэйкава» Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Афіцыйны сайт ЛРСУП «Мажэйкава» .
Пасля працаваў дырэктарам рэспубліканскага трэста эксперыментальных баз Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.
З 1978 года — начальнік рэспубліканскага аб’яднання «Сортзернапрам».
З 1981 года — першы намеснік Міністра пладовагароднінай гаспадаркі БССР.
У 1983 годзе абраны першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.
24 снежня 1984 года абраны старшынёй выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаўКіраўніцтва Віцебскай вобласці. Віцебская энцыклапедыя . Знаходзіўся на гэтай пасадзе да лістапада 1994 года.
У 1985 годзе дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання. У 1990 годзе пераабраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання (балатаваўся па Мёрскай выбарчай акрузе № 153). Быў членам ЦК КПБ.
У 1991—1999 гадах быў старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. 3 21 кастрычніка 1999 года па 5 сакавіка 2007 года з’яўляўся старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзяСайт Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя .
Памёр 24 кастрычніка 2022 года. Пахаваны ў Віцебску на Мазурынскіх могілках.
Узнагароды Званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» (19 чэрвеня 2019).
Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 22-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання