Міхаіл Якаўлевіч Ле́нсу () — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1981), прафесар (1982). Заслужаны работнік культуры БССР (1990).

Біяграфія Нарадзіўся 31 ліпеня 1924 года ў Ленінградзе.

У 1950 годзе скончыў Шадрынскі педагагічны інстытут (Курганскай вобласці РСФСР). З 1962 года працаваў у мінскіх педагагічным і медыцынскім інстытутах, Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1974 года — у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (у 1980—1990 гадах загадваў кафедрай).

Памёр у 2006 годзе. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Дзейнасць Аўтар навуковых прац па праблемах рэлігіязнаўства (філасофія і сацыялогія рэлігіі), педагогіцы вышэйшай школы і методыцы выкладання сацыяльна-гуманітарных навук.

Асноўныя творы: Основы атеистического воспитания. — Мн., 1976. Методология и методика атеистического воспитания. — Мн., 1985. (Разам з К. С. Пракошынай, В. Р. Языковічам.) Студенчество и религия: Пробл. мировоззренческого выбора. — Мн., 1999.

Літаратура

 — С. 204.

Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ