Жазэ́ф Жак Сеза́р Жофр (; , Рывесальт Дэпартамента Усходнія Пірэнеі, Францыя — , ) — французскі ваенны дзеяч, маршал Францыі з 1916, член Французскай акадэміі (1918).

Біяграфія

Удзельнік франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў і каланіяльных войнаў у Індакітаі і Афрыцы.

З 1910 года — член, а з 1911 года — віцэ-старшыня Вышэйшага ваеннага савета і начальнік Генштаба.

У 1911—1914 гадах — начальнік Генеральнага штаба, падчас Першай сусветнай вайны — галоўнакамандуючы, атрымаў перамогу на Марне.

У 1914—1916 гадах — галоўнакамандуючы французскай арміяй.

Са снежня 1916 года — ваенны саветнік урада.

У 1917—1918 гадах — кіраўнік французскай ваеннай місіі ў ЗША, а затым у Японіі.

Памёр 3 студзеня 1931 года ў Парыжы.

Спасылкі Біяграфія на сайце праекта Хронас

Катэгорыя:Маршалы Францыі Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Францыя) Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук