Фаміно́ — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання прыродных журавіннікаў. Плошча заказніка складала 640 га. Размяшчаўся на вярховым балоце Васільева. Азёрна-ледавіковая нізіна. Глебы тарфяна-балотныя (глыбіня торфу 5,5 м, у сярэднім 2,46 м). Хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы. Значны ўчастак высокаўзроставага (60—80 гадоў) шэраалешніка. Сустракаецца рэдкі атлантычна-еўрапейскі від — смалянка двухдомная.
Ліквідаваны 27 снежня 2007 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.2007 N 1833 «О республиканских заказниках».
Літаратура
Катэгорыя:Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Расонскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе