Варша́ўска-Іва́нгарадская апера́цыя (28 верасня — 8 лістапада 1914) — буйная бітва на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны. Скончылася паражэннем войскаў Германскай імперыі і Аўстра-Венгрыі.
Палажэнне перад бітвай
Паражэнне ў галіцыйскай бітве паставіла Аўстра-Венгрыю на мяжу ваеннай катастрофы. У гэтых умовах Германская армія прыйшла на дапамогу саюзніку, перакінуўшы частку сіл на поўдзень, у Сілезію, дзе была сфарміравана 9-я армія пад камандаваннем Аўгуста фон Макензена. Каб прадухіліць меркаванае ўварванне рускіх войскаў у Сілезію, германскае камандаванне вырашыла нанесці ўдар з раёнаў Кракава і Чанстахова на Івангарад і Варшаву.
Баявыя страты войскаў
У ходзе Варшаўска-Івангарадскай аперацыі рускія войскі страцілі каля 150 тыс. чал. (32% ад колькасці першапачатковай групоўкі) і да 50 гармат. Германская і аўстрыйская арміі страцілі каля 150 тыс. чал. (з іх трэць страт прыйшлася на долю немцаў), у тым ліку 23 тыс. палоннымі (больш за 51% ад колькасці першапачатковай групоўкі) і 63 гарматыОлейников А. Потери противников в осенних операциях в Польше — Варшавско-Ивангородской 15 сентября — 26 октября и Лодзинской 29 октября — 6 декабря 1914 г. на Русском фронте Первой мировой войны. // Рейтар. 2011. № 51. — С. 166—171..
Літаратура
Варшавско-Ивангородская операция. Сборник документов Сборник документов мировой империалистической войны на русском фронте (1914—1917 гг.) М., 1938
Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Расійскай імперыі Катэгорыя:Бітвы Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Канфлікты 1914 года Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Верасень 1914 года Катэгорыя:Кастрычнік 1914 года Катэгорыя:Лістапад 1914 года