Гумно пачатку XX стагоддзя з вёскі Лучнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо, дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя Гэты помнік уяўляе сабой рэканструкцыю гумна, якое пабудаваў селянін Васіль Крот у 1927 годзе. Рэканструкцыя помніка зроблена ў 1986 годзе паводле даследаванняў этнографаў у 1920-я гады на чале з Н. І. ЛебедзевайГУМНО З ВЁСКІ ЛУЧНІКІ СЛУЦКАГА РАЁНА.

Архітэктура

Гумно ўяўляе сабой васьмігранны ў плане зруб з дваімі варотамі і вуглавым праездам. Накрыты высокім конусападобным саламяным дахам, які трымае каркасная канструкцыя на чатырох слупах, злучаных доўгімі бэлькамі. На іх стаяць «дзядкі», звязаныя цэнтральнай шлегай — асновай вільчыка. На шлегу навешаны жэрдкі з крукамі, ніжнія канцы якіх абапіраюцца на верхні вянок сцен. Страха накрыта чаротам. Уязныя вароты дашчаныя з дзвюх палавін. Уздоўж сцен — застаронкі з дыляў для неабмалочаных снапоў, паміж імі ток — рабочая частка гумна.

Спасылкі

ГУМНО З ВЁСКІ ЛУЧНІКІ СЛУЦКАГА РАЁНА

Катэгорыя:Славутасці Слуцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Лучнікі Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі