Павел Аляксандравіч Гальшанскі (каля 1490—1555) — прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Аляксандра Гальшанскага і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду.

Біяграфія

У 1504 годзе вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе выявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Прэлат-архідыякан касцёла св. Станіслава ў Вільні. З 1507 годаWolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103 — біскуп луцкі. У 1512 годзе прысутнічаў на Пятым Латэранскім саборы. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. З 1536 года — біскуп віленскі.

Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну вялікую частку родавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.

Пахаваны ў віленскім Кафедральным саборы. Надмагілле створана ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 годаМатушакайте, М., Скульптурные надгробия Литвы XVI—XVII вв. : автореферат … кандидата искусствоведения / М. Матушакайте ; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. Вильнюс : [Институт истории], 1970, с. 12-13. стар. 227.

Партрэт У Літоўскім мастацкім музеі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыццёвай выявай Паўла Гальшанскагаhttp://www.ldm.lt/Naujausiosparodos/Krikscionybes_vadovas2.en.htm . У 2001 годзе быў прыведзены шэраг аргументаў на карысць таго, што партрэт мае насамрэч пазнейшае паходжанне, а намаляваны на ім жамойцкі біскуп XVII стагоддзя Казімір ПацKristina Sabaliauskaitė. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution. Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences, Vol. XIX, 2001. (Кароткі змест па-англійску )..

Літаратура Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

Спасылкі

Павел Аляксандравіч Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Біскупы луцкія Катэгорыя:Архідыяканы Віленскага кафедральнага капітула