Качановічы, мясцовыя назвы Замкавішча або Багумілле — археалагічны комплекс за 2,2 км на паўночны ўсход ад цэнтра (скрыжыванне і ) вёскі Качановічы Нясвіжскага раёна, ва ўрочышчы Гарадзішча. Помнік позняга перыяду культуры штрыхаванай керамікі (IV—V ст.) і сярэднявечча (XI—XVI ст.).
Апісанне Комплекс складаецца з уласна гарадзішча Замкавішча, селішча і курганнага могільніка.
Пляцоўка гарадзішча памерам 35,5×64 м. Заходні бок умацаваны валам (цяпер прасочваецца толькі ў паўднёва-ўсходнім куце), з поўдня была абмежавана возерам і моцна забалочанай поймай безназоўнага ручая (цяпер асушанае балота з торфараспрацоўкамі). Побач селішча XI—XVI ст. плошчай 4 га. Курганны могільнік X—XIII ст. не захаваўся.
На думку Андрэя Мяцельскага, комплекс — рэшткі старажытнага Нясвіжа, цэнтра воласці Клецкага княства, у XV ст. перанесенага на Ушу.
Даследаванні Гарадзішча адкрыта У. С. Астапавым у 1951 годзе. У 1953 годзе даследавана Аляксеем Мітрафанавым на плошчы 48 м².
Культурны пласт 1,4 м, моцна пашкоджаны пазнейшымі пахаваннямі. Аляксей Мітрафанаў выявіў у культурным пласце два слоі. У ніжнім знойдзены матэрыялы культуры штрыхаванай керамікі (IV—V ст.) — абломкі рабрыстых слоікавых гаршкоў, гліняныя прасліцы. У верхнім — матэрыялы XI—XVI ст., але большасць з іх XII—XV ст. — рэшткі ганчарнага посуду XI—XII ст., жалезны нож для жніва, дзяржанне сярпа, ключы, чатырохгранны наканечнік стралы, фрагмент амфары. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі.
Побач размешчана селішча плошчай 4 га. Шурфоўка Валера Пазднякова ў 1992 годзе выявіла матэрыял XI—XVI ст., большасць з яго XII—XV ст.
Курганны могільнік X—XIII ст., вядомы яшчэ на пачатку XX ст. і адзначаны Георгіем Штыхавым, да цяперашняга часу не захаваўся.
Зноскі Митрофанов А. Г. Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э) / А. Г. Митрофанов. — Минск: Наука и техника, 1978. — 160 с.; ил. Мяцельскі А. Пачаткі Нясвіжа // Białoruskie Zeszyty Historyczne № 34, 2010. — С. 5-19. Пазднякоў В. С. Археалагічнае вывучэнне Нясвіжчыны // — С. 22-24. Штыхов Г. В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 2, Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; [под ред. Ф. Б. Борисевича] ; Белорусское добровольное об-во охраны памятников истории и культуры ; Сектор археологии ин-та истории АН Белорусской ССР. — Минск : Полымя, 1971. — 275 с. — С. 197.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Культура штрыхаванай керамікі Катэгорыя:Качановічы (Нясвіжскі раён) Катэгорыя:Гарадзішчы Нясвіжскага раёна