Акопы Кацярыны — мясцовая назва гарадзішча, размешчанага за 250 м на наўночны захад ад вёскі Жораўка Пухавіцкага раёна, на правым беразе р. Свіслач, у полі.
Апісанне Пляцоўка авальная, памерам 70x45 м, выцягнута з усходу на захад. Вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 3—8 м. 3 боку поля ўмацавана валам вышынёй 1—2 м. У сучасны момант разворваецца. Культурны пласт больш за 0,4 м.
Даследаванні Гарадзішча вядома з 1924 г., абследавала ў 1985 г. Т. С. Бубенька. Знойдзена кераміка ранняга жалезнага веку і позняга Сярэднявечча. Раскопкі пе праводзіліся. Каля гарадзішча знаходзіцца каменны крыж. Крыж высечаны з валуна ў форме лацінскага крыжа.
Літаратура
Катэгорыя:Жораўка (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Жалезны век на Беларусі Катэгорыя:Гарадзішчы Пухавіцкага раёна