Сяргей Кулініч (нар. , Мала Такмачка, Запарожская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца літоўскага клуба «Джугас» з Цяльшэя.
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», першы трэнер — Аляксандр Паўлавіч Рудыка. Па словах гэтага спецыяліста, хлопцы 1995 года нараджэння лічыліся ў «Металургу» не занадта ўдалым наборам. Тым не менш з гэтага года Сяргей Кулініч, Артур Кузняцоў, Мікіта Татаркоў і Эдуард Собаль выклікаліся ў зборную Украіны да 20 гадоў, а Цімафей Шарамета — у моладзевую.
Пасля завяршэння навучання Кулініч быў залічаны ў юнацкую каманду запарожцаў, дзе дэбютаваў 5 верасня 2012 года ў паядынку з сімферопальскай «Таўрыяй». З сезона 2013/14 гадоў футбаліст быў ужо асноўным выканаўцам у моладзевай камандзе. У наступным сезоне 1 сакавіка 2015 года дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Футбаліст правёў на полі ўсе 90 хвілін сустрэчы з «Гаверлай». Праз тыдзень згуляў 45 хвілін матча з данецкімі аднаклубнікамі.
26 снежня 2015 года стала вядома, што Сяргей пакінуў «Металург» і займаецца пошукамі новай каманды. У студзені 2016 года разам з таварышам па «Металургу» Ягорам Кліменчуком прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у лютым падпісаў двухгадовы кантрактУкраинцы Егор Клименчук и Сергей Кулинич подписали контракты с "Минском". football.by.. У складзе «гараджан» выкарыстоўваўся ў якасці правага або цэнтральнага абаронцы, хоць і не меў трывалага месца ў асноўным складзе. У сезоне 2017 ужо замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, толькі ў верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы.
У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у данецкі «Алімпік» і ў выніку падпісаў з ім кантрактКулинич перешел в «Олимпик». by.tribuna.com.. У жніўні 2018 года перайшоў у сербскі клуб «Спартак» з Субаціцы, пакінуў яго ў канцы таго ж года.
У жніўні 2019 года вярнуўся ў запарожскі «Металург». Сезон 2020/21 правёў у складзе «Мікалаева».
У лютым 2023 года далучыўся да польскай «Хэлмянкі» з Хэлма, а ў ліпені 2023 года перайшоў у літоўскі «Джугас».
Міжнародная кар’ера Сваёй гульнёй Кулініч прыцягнуў да сябе ўвагу трэнера юнацкай зборнай Украіны (да 20) Аляксандра Петракова, каманда якога ў гэты час рыхтавалася да паездкі на моладзевы чэмпіянат свету 2015. Футбаліст прайшоў з «жоўта-сінімі» зборы ў Турцыі, але ў Новую Зеландыю на сам чэмпіянат не паехаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Мікалаеў Катэгорыя:Ігракі ФК Хэлмянка Хэлм Катэгорыя:Ігракі ФК Джугас Цяльшэй