Слова гік — гэта тэрмін, які апісвае эксцэнтрычных або не мэйнстрым людзей. Сёння значэнне гэтага слова часта асацыюецца з экспертамі і энтузіаcтамі, або персонамі, вельмі прывязанамі да сваіх хоббі або інтэлектуальных захапленняў. Часам гэта слова звязваюць з незвычайнымі індывідамі, якія вызначаюцца як звышінтэлектуальныя, нямодныя, або сацыяльна ненармаваныя.Dictionary.com-Merriam-Webster entry Acceess date: 2016-01-02

Нягледзячы на тое, што значэнне гэтага слова ўспрымаецца неадзназначна, для прадстаўнікоў супольнасці гікаў гэты тэрмін можа з'яўляцца крыніцай гонару. Значэнне слова развіваецца ў накірунку якое азначае таго, хто апантана цікавіцца прадметам (звычайна складаным або інтэлектуальным) часта для самога сябе.

Вызначэнне

Значэнне тэрміна «гік» пастаянна змяняецца. На сёння няма ўстойлівага вызначэння. Тэрмін «нэрд» вельмі блізкі да «гік».Are "geek" and "nerd" now positive terms? Access date: 28.02.2016

Існуе вельмі шмат катэгорыяў гікаў, такіх як: навуковы гік, гік матэматык, гік камп'ютаршчык (у жалезе і праграмах), гік гісторык, гульнявы гік і інш.

Уздзеянне

Арыентаваныя на тэхналогіі гікі, маюць вялікае ўздзеянне на глабальную эканоміку і грамадства.Study shows Stanford alumni create nearly $3 trillion in economic impact each year. Access date: 24 Oct 2012 Гэта іх адрознівае ад папярэдняга пакалення гікаў, якія знаходзіліся больш у адзелах даследвання, лабараторыях, і выконвалі розныя функцыіі тэхнічнай падтрымкі. Сёння яны запоўнілі ўплывовыя пазіцыі ў камерцыйнай і палітычнай сферы (Напрыклад, Марк Цукерберг або Эмілія Андэрсдоттэр).

Згодна з Маркам Ройдэрам (Mark Roeder), у яго кнізе "Ненатуральны Адбор: Чаму Гікі атрымліваюць у спадчыну Зямлю", прапануецца ідэя, што гікаўскія якасці, якія характаразуюцца аўтызмам, сіндромам дыфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, дызлексіяй, сёння атрымалі вялікую перавагу ў тэхналагічную эпоху.Unnatural Selection by Mark Roeder. http://www.harpercollins.com.au/books/Unnatural-Selection-Why-Geeks-Will-Inherit-Earth-Mark-Roeder/?isbn=9781743095683

Ідэйная складаючая і ідэнтычнасць

У сваёй грамадзянскай пазіцыі гікі схільны да свабоднага і адкрытага інтэрнэта, сеткавага нейтралітэту, інфармацыйнага самавызнаэння, прыватных пратаколаў, адсутнасці цэнзуры, дэцэнтралізацыі і рэформы інтэлектуальнай уласнасці.Палітыкі гікаў Дата прагляду: 28.02.2016

Як піша Гус Мэстрапа ў сваім эссэ "Чаму гік мае значэнне"Why Geek Matters Access date: 28.02.2016:

Гік стыль «Гік стыль» як тэндэнцыя ў модзе ўзнікла ў 2000-ых, калі маладыя індывіды адаптавалі шаблонную «гікаўскую» моду, такую як вялікія акуляры ў чорнай аправе, высока падкасаныя штаны, падцяжкі. У такіх момантах, як вялікія акуляры, гік стыль сутыкаецца з хіпстэрсім стылем.глядзі кнігу Neil Feineman, Geek Chic, 2005 — ISBN 978-1-58423-205-6

Цікава ведаць На пачатку 20 стагоддзя гікамі называлі артыстаў, якія дэманстравалі шоў з адкусваннем галоваў у цыплят, з'ядзеннем чарвей, выпіванні ванітаў і падобных вычварэнскіх трукаў.What Is A Geek? Дата доступа: 28.02.2016

Карысныя спасылкі Тэг гік на reddit.com Жаночы кірунак у гік супольнасці.

Катэгорыя:Субкультуры