Бясе́дныя пе́сні, або застольныя пе́сні, рэгіянальныя назвы: гасцявыя, кірмашовыя, банкетовыя, пірушачныя песні — творы народнай лірыкі, якія спявалі ў застоллі. Значная колькасць іх сярод дажынкавых, талочных, радзінных песень, таму паводле функцыянальнай прыкметы адрозніваюць бяседныя песні пазаабрадавыя, каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя. Маюць велічальныя матывы, у якіх услаўляюцца багаты стол, шчодрыя гаспадары, жаданыя госці. Ідэалізаваная карціна дастатку адлюстроўвае мару селяніна. У бяседных песнях пераважаюць сямейна-бытавыя матывы: нешчаслівае замужжа, жорсткі муж, лютая свякроў, ліхія суседзі і інш.

Літаратура

Можейко З. Песенная культура белорусского Полесья. — Мн., 1971. С. 87

Катэгорыя:Песні Катэгорыя:Беларускі фальклор Катэгорыя:Беларуская культура Катэгорыя:Славянская культура