Алеха́ндра Ганса́лес Інья́рыту (, ) — мексіканскі , , , і , уладальнік мноства ўзнагарод, у тым ліку чатырох прэмій «Оскар» за пастаноўку, прадзюсаванне і напісанне сцэнарыя да фільма «Бёрдмэн» (2014) і пастаноўку фільма «Выжылы» (2015).

Біяграфія Алехандра Гансалес Іньярыту нарадзіўся 15 жніўня 1963 года ў Мехіка. У 1984 годзе ён пачаў кар’еру дыск-жакея на папулярнай мексіканскай рок-радыёстанцыі WFM, дзе неўзабаве стаў прадзюсарам музычных перадач.

У 1987 годзе Іньярыту ўзначаліў тэлевізійнае шоу Magia Gigital. З 1988 па 1990 гады быў прадзюсарам шасці поўнаметражных мастацкіх фільмаў. У 1990 годзе Алехандра быў прызначаны мастацкім кіраўніком найбуйнейшай у Мексіцы тэлекампаніі Televisa, а ў 1991 годзе стварыў прадзюсарскую кампанію Zeta Film. У гэты ж час ён вывучае мастацтва рэжысуры, здымае рэкламныя ролікі.

У 1995 годзе Іньярыту зняў свой дэбютны тэлевізійны сярэднеметражны трылер «За грашыма» () з удзелам Мігеля Базэ.

Поўнаметражны дэбют Алехандра па сцэнарыі Гільерма Арыягі «Сука каханне» прыносіць рэжысёру намінацыі на прэстыжных кінафестывалях і міжнародную славу.

Зняўшы рэкламны ролік для BMW і прыняўшы ўдзел у міжнародным праекце «11 верасня», Іньярыту здымае новы фільм «21 грам» — стылістычны працяг фільма «Сука каханне» з Шонам Пенам, Бенісіа Дэль Тора і Наомі Уотс у галоўных ролях.

У 2006 годзе рэжысёр зняў драму «Вавілон» з Брэдам Пітам і Кейт Бланшэт у галоўных ролях. Стужка атрымала «Залаты глобус» як найлепшы драматычны фільм 2006 года.

«Сука каханне», «21 грам» і «Вавілон» уяўляюць сабой трылогію Іньярыту і Арыягі пра смерць.

Фільмаграфія  — Дэвіз / Timbre, El (кароткаметражны)  — Сука каханне / Amores perros  — Найманне: Парахавая бочка / The Hire: Powder Keg (кароткаметражны)  — 11 верасня (эпізод «Мексіка») / 11’09’’01 — September 11 (segment Mexico)  — 21 грам / 21 Gramos  — Вавілон / Babel  — У кожнага сваё кіно / Chacun son cinéma — эпізод «Ганна»  — Б'юціфул / Biutiful  — Бёрдмэн / Birdman  — Выжылы / The Revenant

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшую рэжысёрскую працу Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Давід дзі Данатэла» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі рэжысёраў ЗША