Ва́пнаўка (Gypsóphila) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковых. Больш за 120 відаў.
Арэал Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Аўстраліі (1 від). На Беларусі 7 відаў: 2 дзікарослыя — , расце па дарогах і чыгунках, на ўзлесках хваёвых лясоў і дзюнах, вырошчваецца ў культуры, і , расце ў сухіх і светлых хваёвых барах, на ўзлесках, мелавых агаленнях і ўздоўж дарог; 2 занесеныя — і , растуць па чыгунках, на сметніках; З інтрадукаваныя — , і , растуць у кветніках, садах, часам як здзічэлыя на газонах.
Батанічнае апісанне Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойным, узыходным і распасцёртым, пераважна моцна разгалінаваным (ёсць шарападобныя, т.зв. «перакаціполе», і падушкападобныя формы) сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае, ад лінейна-ланцэтнага да ланцэтна-яйцападобнага. Кветкі дробныя, белыя, лілова-чырвоныя ці ружовыя, у складаных мяцёлчатых і шчыткападобных суквеццях. Плод — аднагнездавая каробачка. Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя і меданосныя расліны.
Віды Род уключае больш за 150 відаўThe Plant List: Gypsophila. Некаторыя віды
Літаратура — С. 412—413.
Спасылкі
Катэгорыя:Гваздзіковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны