Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у горадзе Горках Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада, на вул. Піянерскай, 29. Замыкае перспектыву вуліцы Кузняцова.

Гісторыя У 1841 годзе ў Горках ужо дзейнічала прыходская Ушэсцеўская царква. У траўні 1845 года замест спарахнелай пачалося ўзвядзенне мураванай царквы пры Горацкім земляробчым вучылішчы.

Архітэктарам храма стаў Анджэла КампіёніПраваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 (па іншых звестках — епархіяльны архітэктар ШастакоўСлюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия. — М.: Прогресс-Традиция, 2009. — С. 182.), будаўніком — памешчык Клімавіцкага павета Пётр Саковіч.

Для царквы была выбрана роўная пляцоўка ў Казіміраўскай слабадзе, на паўвыспе паміж рэкамі Парасіцай і Проняй. Каштарыс на будаўніцтва, разам са званіцай і іканастасам, склаў 20 тысяч 343 рублёў 52 капейкі срэбрамДостопримечательности Горецкого района . — Могилёвский областной исполнительный комитет, 30 сакавіка 2018. . Працы вяліся за кошт дзяржавы і былі скончаны 26 лістапада 1850 года, калі архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Анатоль асвяціў храм.

У 1937 годзе царква была зачынена, праз чатыры гады набажэнствы аднавіліся. Настаяцель прыхода ў цяперашні час — протаіерэй Андрэй Выгоўскі, прычт — святар Васіль ШапялевічГорецкое благочиние. Список приходов. — Могилёвская епархия Белорусской Православной Церкви. .

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм, кананічная чатырохчасткавая кампазіцыя якога складаецца з прамавугольных аб’ёмаў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі і апсіды. Сяродкрыжжа вянчае буйны цыліндрычны светлавы барабан з купальным пакрыццём. Другая вертыкальная дамінанта ў сілуэце будынка — 1-ярусная шатровая званіца, надбудавана над прытворам. Фасады завершаны закамарамі, крапаваны лапаткамі, арачнымі нішамі і круглымі разеткамі. Вузкія арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны пластычнымі кілепадобнымі ліштвамі, падобнымі да рускіх какошнікаў. Уваход аформлены кілепадобным парталам.

У інтэр’еры пануе прастора сяродкрыжжа, павялічаная на вышыню барабана і сферычнага купала, абапёртых цераз ветразі на вуглавыя пілоны. Прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, асвятляюцца строенымі аконнымі праёмамі. Прамавугольная апсіда адкрыта шырокім арачным прасветам і вылучана трох’ярусным пазалочаным драўляным іканастасам, таксама выкананым у рэтраспектыўна-рускім стылі.

Вышыня царквы — 24 м, даўжыня — 27 м, шырыня — 24 м. На званіцы налічваецца шэсць званоў.

Рэліквіі Першапачаткова ў іканастасе, на сценах і ў рызніцы меліся старадаўнія абразы. У іканастасе знаходзіўся абраз Божай Маці з двух папярэдніх драўляных храмаў, які быў напісаны ў 1671 годзе і «выпраўлены прыхаджанамі». У царкоўныя святы ў Горках ладзіліся хрэсныя хады з малітвамі, у часе якіх насілі мясцовашанаваны абраз Маці Божай ў нізкапробнай срэбнай аправе, які захоўваўся ў царкве.

У іканастасе храма вылучаўся абраз Святога Духа, замацаваны да яго верхняга яруса, над царскімі варотамі.

У царкве захоўваліся напрастольнае Евангелле 1654 года, выкананае ў малым фармаце са срэбнымі абразамі і абкладзенае аксамітам, і Амфілагіён другой паловы XVII стагоддзя, надрукаваны ў архірэйскай Чарнігаўскай Лаўры.

Заўвагі

Літаратура

— С. 193—194 — С. 61 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. — С. 126—127. — ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Горацкага раёна Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:1850 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анджэла Кампіёні