Дые́га Себасцья́н Лакса́льт Суа́рэс (; нар. , ) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Дынама» з Масквы і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая.
Клубная кар’ера Дыега Лаксальт дэбютаваў у дарослым футболе 1 верасня 2012 года ў гульні з «Мантэвідэа Уондэрэрс». У 2013 ён перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале», аднак новы трэнер клуба Вальтэр Мацары не ўключыў яго ў асноўны склад. Дыега правёў сезон у арэндзе ў «Балонні». У наступным сезоне яго ўзяў у арэнду клуб «Эмпалі».
У студзені 2015 года быў узяты з арэнду клубам «Джэноа» на 1,5 года. У ліпені 2016 года далучыўся да генуэзскага клуба на трывалай аснове.
У жніўні 2018 года перайшоў у «Мілан»«Милан» объявил о трансферах Лаксальта и Кастильехо. by.tribuna.com. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду «Тарына» на сезон з правам выкупу«Милан» отдал Лаксальта в аренду «Торино» с правом выкупа. by.tribuna.com, аднак у студзені 2020 года быў адкліканы ў «Мілан»«Милан» арендовал хавбека «Андерлехта» Салемакерса. Лаксальт вернулся из «Торино». by.tribuna.com.
У кастрычніку 2020 на правах арэнды далучыўся да «Сэлтыка»«Милан» отдал Лаксальта «Селтику» в аренду. Уругвайцем интересовались «Спартак» и «Локо». by.tribuna.com. У чэрвені 2021 года за 3,5 млн еўра перайшоў у маскоўскае «Дынама».
Міжнародная кар’ера Дыега Лаксальт абараняў колеры зборнай Уругвая на моладзевым чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2013 у Аргенціне. Улетку 2016 года быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай Уругвая на ўдзел у Кубку Амерыкі, замяніўшы траўмаванага Крысціяна Радрыгеса, аднак так і не з’явіўся на полі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 6 кастрычніка 2016 года, выйшаўшы на замену ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Венесуэлы (3:0).
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Сэлтык Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Балоння Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Дэфенсар Спортынг