Мова жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў — універсальны сродак зносін, створаны індзейцамі Вялікіх Раўнін, якія размаўлялі на розных мовах.
Гісторыя і геаграфія Час узнікнення мовы жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў невядомы. Еўрапейцы, якія ўпершыню наведалі Вялікія Раўніны, ужо адзначалі яе выкарыстанне індзейцаміWurtzburg, Susan, and Campbell, Lyle. North American Indian Sign Language: Evidence for its Existence before European Contact. International Journal of American Linguistics, Vol. 61, No. 2 (Apr., 1995), pp. 153—167.. Гэта пацвярджаюць запісы Кабеса дэ Вака ў 1527 годзе і Васкеса дэ Каранада ў 1541 годзе.
Мова жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў уключала каля 500 знакаў, якія паказваліся пэўнымі рухамі рук, становішчам галавы ці выразам твару. Яе разумелі прадстаўнікі дзясяткаў народаў на велізарнай тэрыторыі ў 2,6 мільёна км² ад раўнін Альберты на поўначы і да Рыа-Грандэ на поўдні, ад Місісіпі на ўсходзе да Невады і Арэгона на захадзе. У часы асваення Дзікага Захаду яе ведалі многія белыя гандляры, скупшчыкі пушніны і траперы. Большасць індзейцаў таго часу лічыла, што мову жэстаў стварылі каёва, таму што яны найбольш па-майстэрску валодалі ёю, у той час як найбольш аддаленыя ад зямель каёва плямёны былі найменш вопытныя. Больш верагодна, што каёва цудоўна валодалі гэтай мовай, паколькі жылі на геаграфічным скрыжаванні: каманчы, ліпаны і танкава — на поўдні, сіу, кроу, усходнія шашоны, чарнаногія і іншыя — на поўначы. Каёва з'яўляліся пасрэднікамі, калі ішла гаворка пра вайну ці пра мір, і па неабходнасці яны распаўсюджвалі гэту мову, але наўрад ці былі яе стваральнікамі. Мова жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў развівалася ўсюды, дзе ёй не было альтэрнатывы, і да часу асваення Вялікіх Раўнін белым чалавекам яна стала віртуознай і хуткай заменай маўленню.
У 1885 годзе мову жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў выкарыстоўвала звыш 110 тысяч чалавек з плямёнаў сіу, шаенаў, чарнаногіх, арапаха і каёваTomkins, William. Indian sign language. [Republication of «Universal Indian Sign Language of the Plains Indians of North America» 5th ed. 1931]. New York : Dover Publications 1969. (p. 7). Афіцэр арміі ЗША Уільям Кларк, які цікавіўся звычаямі і культурай раўнінных індзейцаў, апісаў мову жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў у сваёй кнізе «Індзейская мова жэстаў» (), апублікаванай у 1885 годзе.
Цяпер існуе невялікая колькасць людзей, якія валодаюць мовай жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў.Ethnologue report for Plain Indian Sign Language
Гл. таксама Мова жэстаў
Літаратура Newell, Leonard E. (1981). A stratificational description of Plains Indian Sign Language. Forum Linguisticum 5: 189—212. "Sign Language Among North American Indians Compared With That Among Other Peoples And Deaf-Mutes, " First Annual Report of the Bureau of Ethnology to the Secretary of the Smithsonian Institution, 1879—1880, Government Printing Office, Washington, 1881, pages 263—552 Clark, William Philo. 1885. The Indian Sign Language
Спасылкі «Indian» Sign Language Dictionary
Катэгорыя:Мовы жэстаў Катэгорыя:Індзейцы Вялікіх раўнін Катэгорыя:Інтэрлінгвістыка