На́ча () — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 14 км у напрамку на захад ад горада Крупкі, за 103 км ад Мінска, каля правага берага ракі Нача, прыкладна за 2 км у напрамку на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі ().
Назва Назва ад ракі Начы, на якой паселішча ўзнікла. Даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.
Насельніцтва 2000 год — 538 жыхароў у 201 двары. 2009 год — 505 жыхароў.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Фёдар Мікалаевіч Харытановіч (1905—1985) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук. Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў (1907—1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1942).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хацюхоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна