Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Даўбені Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1869 г. па тыпавым праекце з бутавага каменю. Адрэстаўрыравана ў канцы 20 ст.
Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох'ярусная вежа-званіца (васьмярык на 2 чацверыках), невялікая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўцыркульная апсіда. Фасады расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі. Архітэктура фасадаў заснавана на спалучэнні бутавай муроўкі і атынкаваных элементаў дэкору (вуглавыя лапаткі, карнізы, плоскасныя ліштвы аконных праёмаў).
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Валожынскага раёна Катэгорыя:Даўбені Катэгорыя:З’явіліся ў 1869 годзе Катэгорыя:1869 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі