Эстаніза́цыя — развіццё эстонскай мовы, культуры і ідэнтычнасці праз розныя адукацыйныя і іншыя дзяржаўныя праграмы; а таксама змяненне ўласных імёнаў з іншых моў на эстонскія імёны.

Прозвішчы Да 1920 года каля 50% эстонскіх прозвішчаў мелі замежнае паходжанне. На пачатку 1930-х прэзідэнт Канстанцін Пятс прэзентаваў агульнанацыянальную праграму эстанізацыі прозвішчаў. За час гэта кампаніі тысячы эстонскіх грамадзян добраахвотна змянілі ўласныя прозвішчы.

Вядомыя эстонцы, якія эстанізавалі прозвішчы Карл Аўгуст Айнбунд → Каарэл Ээнпалу Гаральд Рудольф Кляйн → Руут Тарма Ганс Лайпман → Антс Лайкмаа Крысцьян Тросман → Крысцьян Палусалу

Інтэграцыя Палітыка інтэграцыі накіраваная на ўзмацненне эстонскай ідэнтычнасці сярод насельніцтва, развіццё агульных каштоўнасцей, пачуцця нацыянальнага гонару; з павагаю і ўспрыманнем культурных адрозненняў сярод жыхароў Эстоніі.

Адукацыя 14 сакавіка 2000 урад Эстоніі прыняў дзяржаўную праграму «Інтэграцыя ў эстонскім грамадстве 2000—2007». Галоўнымі аспектамі праграмы — лінгвістычна-камунікацыйны, легальна-палітычны і соцыа-эканамічны. Мэта падпраграм: вывучэнне эстонскай мовы моладзю і падлеткамі.

Гл. таксама Насельніцтва Эстоніі Беларусізацыя

Спасылкі Інтэграцыйная і міграцыйная фундацыя

Катэгорыя:Гісторыя Эстоніі Катэгорыя:Эстонская мова Катэгорыя:Культурная асіміляцыя