Віктар Рыгоравіч Карпілаў (, — ) — беларускі рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Біяграфія Бацька — Рыгор Хацкелевіч Карпілаў — беларускі вучоны-оталарынголаг, прафесар Віцебскага, затым Мінскага медыцынскіх інстытутаў.
Скончыў у 1949 годзе акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрна Е. А. Міровіча). У 1956—1989 гг. працаваў на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання ў літаратурна-драматычнай рэдакцыі, адначасова выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1962 года.
Паставіў каля 40 тэлеспектакляў, у тым ліку «Крах» па п’есе «Змова імператрыцы» А. Талстога, «Сэрца на далоні», «» Ж. Расіна, «Якаў Багамолаў» М. Горкага, «» Г. Гаўптмана, «Дзікунка» А. Астроўскага і М. Салаўёва.
Пахаваны на Ваенных могілках.
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры СССР Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў