Франс Епсан Уол (, нар. ), вядомы пад псеўданімам Франс — шведскі спявак. Выйграў конкурс Melodifestivalen 2016, прадстаўляў Швецыю на Еўрабачанні 2016 з песняй «If I Were Sorry».
Жыццё і кар’ера
Першыя поспехі
Франс нарадзіўся ў Істадзе, Правінцыя Сконэ, Швецыя. Ён стаў вядомы дзякуючы яго сумесным з рок-гуртом Elias хітам, прысвечаным футболу, у тым ліку хіту 2006 года «Who’s da Man»,Elias feat Frans — Whos´s da man. 18 June 2006. у гонар шведскага футбаліста Златана Ібрагімавіча. Песня заставалася на вяршыні Sverigetopplistan, афіцыйнага шведскага хіт-парада, на працягу 13 тыдняў.
Да Калядаў 2006 года, ён запісаў песню «Kul med Jul»,Frans: Kul Med Jul. 7 August 2007. якая дасягнула 24-га радка сярод топ-трыццаці хітоў Швецыі.
Яшчэ адным поспехам Франса стаў хіт 2008 года «Fotbollsfest»,OFFICIAL SOCCERVIDEO FRANS AND THE SWEDISH TEAM. 5 June 2008. песня ў падтрымку шведскай нацыянальнай футбольнай каманды.
Melodifestivalen і Еўрабачанне 2016 Пасля некалькіх гадоў адсутнасці ў чартах, Франс вярнуўся для ўдзелу ў конкурсе Melodifestivalen 2016, каб дамагчыся права прадстаўляць Швецыю ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 з песняй «If I Were Sorry», якую сумесна напісалі Оскар Фагельстрём, Мікаэл Саксэль, Фрэдрык Андэрсан і сам Франс. Ён выканаў яе падчас апошняга, чацвёртага паўфіналу ў горадзе Еўле і трапіў непасрэдна ў фінал.
Адразу пасля выканання песні, быў выдадзены сінгл, які стаў вельмі папулярным і заняў першы радок у шведскім топ-лісце Sverigetopplistan ужо на першым тыдні пасля выхаду. Песня таксама ўвайшла ў так званыя «Spotify Viral charts» у Швейцарыі, Тайвані, Ісландыі, Уругваі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Нарвегіі, Францыі, Даніі, Турцыі і Германіі. 12 сакавіка 2016 года Франс выйграў фінал конкурсу Melodifestivalen 2016, набраўшы 156 балаў, і будзе прадстаўляйць Швецыю ў фінале конкурсу Еўрабачанне 2016, які пройдзе 14 мая 2016 года ў Стакгольме.
Ва ўзросце 17 гадоў, Франс стаў самым маладым пераможцам шведскага конкурсу Melodifestivalen за апошнія 33 гады, і другім сымым маладым за ўсю гісторыю конкурсу, пасля спявачкі Каролы, якой было 16 гадоў падчас яе перамогі ў 1983 годзе.
Асабістае жыццё Бацька Франса — Марк — нарадзіўся ў Нігерыі ў сям’і нігерыйскай маці і бацькі-англічаніна.http://www.ystadsallehanda.se/sport/fodd-i-nigeria-bott-i-england-bosatt-i-sverige Född i Nigeria, bott i England, bosatt i Sverige Маці Франса — шведка. У выніку ён выхоўваўся, размаўляючы на англійскай і шведскай мовах. Франс пражыў значную частку свайго жыцця ў Лондане, дзе ва ўзросце 15 гадоў на працягу года вывучаў музыку. У яго ёсць сястра-двайнятка.
Дыскаграфія
Альбомы Назва Падрабязнасці Найвышэйшае месца ў чартах SWE Da Man Выхад: 2006 Label: Universal Music AB Фармат: Digital download, CD 20PresentВыхад: 2020
Сінглы
У якасці лідзіруючага выканаўцы Год Назва Найвышэйшае месца ў чартах Альбом SWE 2006 "Kul med Jul" 24 Da Man 2008 "Fotbollsfest" 1 2016 "If I Were Sorry" 1 Melodifestivalen 2016
У якасці выканаўцы-ўдзельніка Год Назва Найвышэйшае месца ў чартах Альбом SWE 2006 "Who's da Man" 1
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны вэб-сайт
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Прадстаўнікі Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2016