Павел Вент, або Павал Вэнт, поўнае імя Павел Фёдаравіч Вент (; , фальварак Крыніца, Мінская губерня, Расійская імперыя — да 1971, Прага, Чэхаславакія) — расійскі, беларускі і чэхаславацкі ваенны.
Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і паручніка РГВИА. Фонд 409, п/с 339—771 (1903); 8-202 (1906); 14-389 (б.г.); 1-346 (1913)., з абруселага нямецкага роду. У анкеце 1942 года паведамляў, што нарадзіўся 17.6.1880 года ў Крыніцы Мінскага павета. Паводле паслужных спісаў, нарадзіўся 17.6.1883 года ў . Скончыў Маскоўскі 3-ці кадэцкі корпус (1901). У 1901 годзе добраахвотнікам удзельнічаў у задушэнні Іхэтуаньскага (баксёрскага) паўстання ў Кітаі. Скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча (1903, па 1-м разрадзе), пры Пецярбургскім гарматным заводзе (1907, з адзнакай «добра»), ваенную аўтамабільную школу, Акадэмію Генеральнага штаба (1912, па 2-м разрадзе).
Паводле паслужных спісаў, паступіў у службу 31.8.1901 года, з 17.5.1902 года — унтэр-афіцэр, з 26.6.1903 — партупей-юнкер, 10.8.1903 ( 10.8.1902) — падпаручнік артылерыі, 1.9.1906 (ст. 10.8.1906) — паручнік; з 1912 (ст. 10.8.1910) — штабс-капітан, паводле ЗАФ ад 7.10.1917 (ст. 10.8.1914) — капітан.
З вучылішча выпушчаны ў 2-гі асадны артылерыйскі полк, 11.10.1903-15.5.1904 года загадваў палкавой вучэбнай камандай. Камандзіраваны ва Усходне-Сібірскі асадны артылерыйскі полк (10.10.1904), адтуль адпраўлены ў Харбін (9.12.1904), куды прыбыў 20.1.1905 года. Напярэдадні руска-японскай вайны, 4.2.1905 года прыбыў на перадавыя пазіцыі каля станцыі Суятунь, 19.2.1905 года зняты з пазіцый і адпраўлены ў Мукдэн (гл. ), адтуль 1.7.1905 года ў , быў ад’ютантам упраўлення і загадчыкам гаспадаркі. З Мікалаеўскай крэпасці 16.9.1906 года накіраваны ў электратэхнічную школу ў Санкт-Пецярбург, прыбыў туды 16.10.1906 года. Падчас вучобы камандзіроўваўся ў Мікалаеўскую крэпасную артылерыю (16.4.1907), потым у Кранштацкую крэпасную артылерыю (5.6.1907). Па сканчэнні школы залічаны ў Лібаўскую крэпасную артылерыю (30.10.1907), памочнік загадчыка, затым загадчык каманды дапаможных тэхнічных сіл. Па сканчэнні Акадэміі Генеральнага штаба пераведзены ў Ковенскую крэпасную артылерыю (20.5.1912).
Станам на 1.1.1909 — паручнік Лібаўскай крэпасной артылерыі (1-ы і 2-і Лібаўскія крэпасныя артылерыйскія батальёны). У ліпені 1915 года — штабс-капітан Ковенскай крэпасной артылерыі, каменданцкі ад’ютант штаба . Пасля здачы Ковенскай крэпасці (8-18.8.1915), станам на кастрычнік 1915 года — капітан штаба 38-га армейскага корпусаhttps://gwar.mil.ru/heroes/chelovek_gospital2068521/. Станам на 7.10.1917 года лічыўся ў Ковенскай крэпасной артылерыі, прыкамандзіраваным да Приказ Армии и Флоту о чинах военных от 7 октября 1917 г. // Армия и Флот Свободной России. № 241. 20 октября 1917 г., пры тым Ковенская крэпасная артылерыя расфарміравана да лістапада 1916 годаhttps://gwar.mil.ru/heroes/chelovek_nagrazhdenie50020131/. У ноч 15/16.12.1917 года вучылішча пацярпела цяжкія страты пры абароне Чугуева ад бальшавікоў, па выніках перамоў з імі афіцэры і юнкеры склаўшы зброю маглі раз’ехацца па дамах.
Урад БНР А. Луцкевіча 20.11.1918 года паслаў Паўла Вента як начальніка штаба арміі БНР ва Украіну, каб азнаёміць яе вайсковае кіраўніцтва з ваеннай сітуацыяй у Беларусі. Паводле У. Ляхоўскага, Вент таксама меў мандат урада на арганізацыю вайсковых фарміраванняў БНР у Адэсе. З ведама ўкраінскага ўрада 20.12.1918 года выехаў у Адэсу.
Пасля 20.2.1919 года консул БНР у Адэсе Сцяпан Некрашэвіч звярнуўся да галоўнакамундуючага сіламі саюзнікаў на Балканах і Поўдні Расіі, французскага генерала Анры Бертло, у справе стварэння беларускіх ўзброенных фарміраванняў. Бертло прыняў Некрашэвіча і палкоўніка(так) Вента, яны асвятлілі галоўнакамандуючаму беларускае пытанне і падарылі карту Беларусі, за што той быў удзячны і, нягледзячы на нязгоду Дзянікіна, дазволіў фарміраваць беларускую дывізію. Галоўным інспектарам фарміравання быў прызначаны генерал , непасрэдна фарміраваннем займаўся Павел Вент, ён 11.3.1919 года атрымаў званне генерал-маёра (паводле яго анкеты 1921). Адначасова Вент быў прадстаўніком БНР пры штабе войскаў саюзнікаў.
Да канца сакавіка 1919 годзе фарміраваная Вентам дывізія налічвала каля 1000 чалавек. З канца сакавіка 1919 года сілы саюзнікаў адступалі перад бальшавікамі і 4-6 красавіка 1919 года саюзныя войскі эвакуіраваліся з Адэсы. Вент застаўся ў Адэсе, з дапамогай беларускіх камуністаў перайшоў на бок бальшавікоў і працягваў фарміраванне ўжо 1-й беларускай брыгады. Паводле С. Некрашэвіча, Вент перастаў лічыцца з беларусамі і супрацоўнічаў менавіта з бальшавікамі. Неўзабаве брыгада вырасла ў значную сілу, нацыянальна арыентаваныя афіцэры думалі пра перадыслакацыю ў Беларусь, каб выбіць бальшавікоў, але гэта не здзейснілася. Тым жа часам Павел Вент застраліў чырвонаармейца і прыгавораны трыбуналам да адпраўкі на фронт. Аднак, 7-9 мая 1919 года пачалося да якога Вент з 1-й беларускай брыгадай далучыўся. Паўстанне ў асноўным задушана бальшавікамі да канца мая 1919 года, Вент знік, рэшткі брыгады перафарміраваны, перайменаваны ў брыгаду імя Леніна і 2.6.1919 года адпраўлены на іншы фронт.
Пасля 8.8.1919 года Павел Вент з’яўвіўся ў акупаваным ужо палякамі Менску. Потым па запрашэнні Яўгена Ладнова, знаёмага па дзейнасці ў Адэсе, быў саветнікам місіі БНР у Парыжы. Да 25.2.1920 года прыехаў у Берлін. У 1920 годзе саветнік Генеральнага штаба літоўскай арміі, удзельнічаў у распрацоўцы аператыўных планаў для беларускіх часцей. Адначасова ваенны саветнік вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Эстоніі і Латвіі, на пачатку 1920 года ад яе імя перапісваўся з камандзірам асобнага атрада БНР у Эстоніі — С. Булак-Балаховічам. У канцы красавіка 1920 года планавалася, што генерал-маёр Павел Вент як радца ўвойдзе ў дэлегацыю БНР на перамовах па заключэнні мірнага дагавора з Савецкай Расіяй. Адзін з упаўнаважаных 25.6.1920 года Радай БНР весці перамовы з урадам Эстоніі пра прызнанне БНР і пасрэдніцтва Эстоніі ў прызнанні БНР урадам Савецкай Расіі.
Да ліпеня 1921 года падаў прашэнне ў Міністэрства абароны Чэхаславацкай Рэспублікі пра залічэнне на службу, 1.7.1921 года ўхваленае прэзідэнтам. У верасні 1921 года капітан, т.б. залічаны ў званні роўным апошняму ў былой Рускай імператарскай арміі, з 1923 — маёр, потым маёр Генеральнага штаба, з 1927 — падпалкоўнік Генеральнага штаба чэхаславацкай арміі. Служыў у 12-м (Ужгарад), 11-м (Кошыцы), 53-м (Ліпнік), 305-м (Чэске-Будзеёвіцы), 110-м (Нітра) артылерыйскіх палках; кароткачасова камандаваў 302-м артылерыйскім палком (Оламаўц).
Прыкладна з 1935 года на пенсіі, жыў у славацкай Нітры. Удзельнічаў у падрыхтоўцы мясцовых скаўтаў і ў Авіяцыйнай лізе. Чытаў лекцыі па тактыцы Чырвонай Арміі ў грамадзянскай вайне для чэхаславацкіх афіцэраў. У 1939 годзе, пасля нямецкай акупацыі Чэхіі і ўтварэння асобнай Славакіі, пераехаў у Прагу. З 1942 года сябра Беларускага камітэта самапомачы ў Празе.
Двойчы жанаты. Паводле паслужных спісаў, у першым шлюбе (з 1904) меў сына Фёдара (нар. 1905). У другім шлюбе з Уландзінай Нікласавай, ужо у Чэхаславакіі, дзяцей не было. Сваяцтва з вядомай у Чэхіі сям’ёй надала Паўлу Венту пэўны статус і, магчыма, абараніла ад прэтэнзій з савецкага боку ў пасляваенны час.
Пахаваны ў 1971 годзе на Вышаградскіх могілках (сектар IX, месца 82).
Узнагароды (1901) Ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За храбрасць» (15.5.1905) Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені (7.11.1905) (1906) Знак вышэйшай ваеннай школы (1912) Ордэн Святой Ганны 3-й ступені (20.4.1915https://gwar.mil.ru/heroes/chelovek_nagrazhdenie50084830/) Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (12.7.1915https://gwar.mil.ru/heroes/chelovek_nagrazhdenie57591732/) Ордэн Святой Ганны 2-й ступені Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (1915) (1915) Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені (1916)
Літаратура
Вендт П. Ф. Памятка военному шоферу / Сост. шт.-кап. Вендт. — [Ковно]: тип. Штаба Ковен. крепости, 1914. — 47 с.; 16 см.
Спасылкі
Катэгорыя:Ваенныя Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Выпускнікі кадэцкіх карпусоў Катэгорыя:Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне