Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у пасёлку Садовы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У многіх крыніцах аднесены да суседняй вёскі Жабчыцы.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Садовы. Пабудавана ў 1788 г. з дрэва як уніяцкая. У 1863 адноўлена і пераведзена ў праваслаўе.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Трохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя зрубы прытвора і малітоўнай залы, накрытыя агульным дахам, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Цэнтр двухсхільнага гонтавага даху завершаны двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Двух'ярусны прытвор (2-і ярус — званіца) накрыты больш нізкім двухсхільным дахам, франтон якога рытмічна спалучаецца з франтонам асноўнага аб'ёму. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Садовы (Пінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Заходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Параскевы Пятніцы Катэгорыя:1788 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі