Іван Іванавіч Гольц-Мілер (, Яганішкелі, Панявежскі павет, Ковенская губерня — , ) — расійскі , і тэатральны рэцэнзент, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х.
Біяграфія
Паходжанне
Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Бацька, Іван Іванавіч Гольц-Мілер (1806—1876), быў пазашлюбным сынам дзеда Л. М. Талстога — і Кацярыны Якаўлеўны Пярфільевай, якая памерла родаміПЕРФИЛЬЕВ АНДРЕЙ ЯКОВЛЕВИЧ Морской офицер. . Прозвішча было ўзята ад павівальнай бабкіКорнеев А. В. «Произведен был в немцы». О происхождении И. И. Гольц-Миллера // Русская литература.-- 1985.-- No 1. Такім чынам, Іван быў траюрадным братам пісьменніка, але хутчэй за ўсё нават не ведаў пра гэта.
Адукацыя і далейшае жыццё
Выдатна скончыў Мінскую гімназію ў 1860 годзе і адразу ж паступіў на Маскоўскага ўніверсітэта. Разам з іншымі студэнтамі прымаў удзел у друкаванні і распаўсюджванні забароненых твораў А. І. Герцэна, М. П. Агарова, Т. Р. Шаўчэнкі. У 1861 арыштаваны пасля даносу як удзельнік рэвалюцыйнага гуртка . У турме ўдзельнічаў у складанні «»Гольц-Миллер Иван Иванович .
З турмы Гольц-Мілер вярнуўся ў Мінск, адкуль неўзабаве быў высланы пад канвоем у заштатны гарадок Карсун Сімбірскай губерніЦяпер ва Ульянаскай вобласці, дзе бязвыезна правёў два гады пад наглядам паліцыі.
У 1865 годзе дзякуючы клопатам бацькі Івану было дазволена працягваць адукацыю ў адным з правінцыйных універсітэтаў. Ён выбраў Адэсу. Тут ён удзельнічаў у стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі. На сустрэчы новага, 1867 года ён агучыў гарачую прамову, якая прызывала да звяржэння самадзяржаўя, за што быў высланы з горада.
У 1867—1869 гадах жыў у Мінску, вандраваў па Расіі. Улетку 1869 года Гольц-Мілер зноў прыехаў у Адэсу, дзе праходзілі гэты час студэнцкія хваляванні. Баючыся яго ўплыву на моладзь, наварасійскі генерал-губернатар дамогся высылкі Гольц-Мілера з Адэсы і забароны жыхарства і ў іншых універсітэцкіх гарадах.
Апошнія два гады жыцця Івана Іванавіча прайшлі ў Арле і Курску, дзе працаваў адвакатам, што прынесла яму вядомасць, але не прыбытак.
У 1870 здзейсніў няўдалую спробу самагубства.
Памёр ад туберкулёзу ў Арле, дзе і быў пахаваны.
Творчасць З 1959 года выступаў з артыкуламі пра тэатр у газеце «Минские губернские ведомости». Друкаваўся ў часопісах «Современннк», «Отечественные записки». Падчас жыцця ў Адэсе, дзе друкаваў у 1865-66 тэатральныя нататкі ў газеце «».
Перад смерцю пачаў рыхтаваць зборнік сваёй паэзіі, але публікацыя так і не адбылася.
Паэт некрасаўскай школы. У Мінску напісаў вершы «З верай за справу», «Сум раз’ядае мне сэрца» і інш. Яго верш лепшы «Слу-шай!» («Как дело измены, как совесть тирана…»), пакладзены ў 1860-я на музыку кампазітарам , стаў папулярнай рэвалюцыйнай песняй.
Паэтычная спадчына Гольц-Мілера невялікая па аб’ёме. Яна складае крыху больш за 80 вершаў. З іх менш за палову было надрукавана пры жыцці паэта. Гольц-Мілер быў таксама таленавітым перакладчыкам з французскай, англійскай, нямецкай і польскай моў. Ён пераклаў вершы , Д. Г. Байрана, Н. Ленау, А. Міцкевіча і іншых блізкіх яму па духу паэтаў.
Сачыненні Стихотворения // Поэт-революционер И. И. Гольц-Миллер / Сост. Б. Козьмин и Г. Лелевич.-- М., 1930 Неизданные стихотворения / Предисл. и примеч. И. Г. Ямпольского // Литературное наследство.-- 1936.-- Т. 25—26 Стихотворения / Поэты 1860-х годов.-- Л., 1968.-- С. 287—310 Неопубликованные стихи И. И. Гольц-Миллера / Предисл. и примеч. А. В. Корнеева // Русская литература.-- 1980.-- No 2.
Крыніцы
Літаратура
Корнеев А. В. Гольц-Миллер Иван Иванович // Русские писатели. 1800—1917 : биогр. словарь. — М., 1989. — Т. 1. — С. 623. Корнеев А. В. Гольц-Миллер Иван Иванович // Русские писатели : биобиблиогр. словарь. — М., 1989. — Т. 1 : А-Л. — С. 200—202. Поэт и революционер И. И. Гольц-Миллер / сост. и предисл. Б. Козьмина и Г. Лелевича. — М., 1930. Поэт-весельчак с трагической судьбой // Мономах. — 2015. — № 1. — С. 20 : фот. Селиванов К. А. Карсун // Селиванов К. А. Литературные места Ульяновской области. — Саратов, 1969. — С. 122—126. В 1863—1865 гг. в Карсуне отбывал ссылку поэт И. И. Гольц-Миллер. Селиванов К. А. Поэт-революционер И. И. Гольц-Миллер в Карсуне // Селиванов К. А. Замечательные места Ульяновской области. — Ульяновск, 1946. — 63-68. Утков В. Живое и минувшее // Альманах библиофила. — М., 1985. — Вып. 19. — С. 202—205. Анина Г. Документы об И. И. Гольц-Миллере в Госархиве Ульяновской области // Отечественные архивы. — 2000. — № 1. — С. 74—75. Гольц-Миллер? Нет, граф Толстой // Воздушный транспорт. — 1994. — № 15. — С. 14. Факты биографии поэта И. И. Гольц-Миллера, подтверждающие, что он является родственником Л. Н. Толстого. Кириллов В. Поэт и революционер // Ульяновская правда. — 1988. — 5 апреля. Матыкина Л. Духом свободный… // Ульяновская неделя. — 1982. — 10 декабря. Бас І. «…Не памерла слова яго!» // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971; Кісялёў Г. В. Яго помніць Мінск // Кісялёў Г. В. Героі і музы. — Мн., 1982.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пасваліскім раёне Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Тэатразнаўцы