Веньямін Міхайлавіч Заха́раў () — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларусі (1994).
Біяграфія Нарадзіўся 22 студзеня 1969 года ў Мінску. Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1987 годзе.
У 1987—2001 гадах — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. У 18 гадоў ён стаў артыстам тэатра, а ў 23 гады ўжо быў вядучым майстрам сцэны. За сваю балетную кар’еру Веньямін Захараў выходзіў на сцэну больш за тысячу разоў — у галоўных партыях у балетах.
Яго танец вызначаюць пластычная выразнасць, высокі скачок, тэмперамент, імкненне да раскрыцця ўнутранага свету герояў. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Крас і Спартак («» А. Хачатурана), Базіль і Эспада, Салор («Дон Кіхот», «» Л. Мінкуса), Тарэра і Хазэ («» Ж. Бізэ—Р. Шчадрына), Бог («Стварэнне свету» А. Пятрова), Алі і Конрад, Альберт («», «» А. Адана), Юнак («» І. Стравінскага), Жан дэ Брыен («» А. Глазунова), Уладзімір («Страсці» А. Мдывані).
Пасля таго, як пакінуў сцэну, ён працаваў рэпетытарам па балеце ў Музычным тэатры і выкладаў акцёрскае майстэрства ў Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжы.
Памёр 8 сакавіка 2024 годаУшел из жизни «белорусский Спартак».
Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат міжнародных конкурсаў артыстаў балета імя С. Дзягілева (Масква, 1992, 2-я прэмія СЛіфара), «Арабеск-92» (Перм, Расія), 7-га Міжнарароднага конкурсу артыстаў балета (Масква, 1993, 2-я прэмія і прыз за лепшае выкананне сучаснай харэаграфіі), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).
Крыніцы
Літаратура
Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі