Але́на Бары́саўна Танкачо́ва (; года, , РСФСР) — беларуская праваабаронца і юрыст, грамадскі дзеяч. Старшыня Праўлення Асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі». У лютым 2015 года была выслана з Беларусі з забаронай на ўезд у краіну тэрмінам на 3 гады. Вярнулася ў Беларусь у лютым 2018 года, была зноў выслана з Беларусі напачатку 2026 года.
Біяграфія Сям’я Нарадзілася 10 лютага 1970 года ў Калузе (Расія) у сям’і афіцэра ВМФ СССРАлена Танкачова // Арытмія, альбо Код супраціву / А. Л. Тамковіч. — Смаленск: «Родина», 2012. — 278 с. — ISBN 978-5887-73562-7. — С. 103—108 [Электронны дакумент] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 19.03.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/files/22/86/Arytmia_albo_kod_supratsivu___A.Tamkovich.pdf , вольны. — Загал. з экрана..
Бацька — Барыс Васілевіч — пасля заканчэння ад’юнктуры (Масква) у 1984 годзе быў накіраваны на службу ў , што дыслакавалася ў беларускім Быхаве; разам з ім на новае месца службы з Масквы выправілася і сям’я. У 1988 годзе бацька быў пераведзены ў штаб Балтыйскага флоту ў Калінінград (Расія); у сярэдзіне 1990-х гадоў ён выйшаў у адстаўку з пасады галоўнага інжынера па авіяцыі Балтыйскага флоту ВМФ Расіі ў званні палкоўнікаСнов О. С вещами на выезд! [Электронный документ] // Народная Воля. — Веб-сайт газеты. — 18.11.2014. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://www.nv-online.info/by/532/printed/93393/С-вещами-на-выезд!.htm, свободный. — Загл. с экрана..
Маці — Галіна Уладзіміраўна — як жонка афіцэра, суправаджала мужа ва ўсіх месцах яго прызначэння, была хатняй гаспадыняй, займалася выхаваннем дзяцей.
Бацькі жывуць у Калінінградзе, планавалі пераезд да дачкі ў Мінск, дзе маюць з ёй агульную маёмасцьСтенограмма судебного заседания по жалобе Елены Тонкачёвой на действия УВД Администрации Первомайского района г. Минска. День первый (08.01.2015) [Электронный ресурс] // Lawtrend.org. — Веб-сайт Центра правовой трансформации. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://www.lawtrend.org/wp-content/uploads/2015/02/Dzen_pershy_08.01.2015.pdf, свободный. — Загл. с экрана..
Была ў шлюбе з беларускім эканамістам , мае з ім агульную дачку — Кацярыну, якая нарадзілася ў 1995 годзеХодатайство Просветительского учреждения «Центр правовой трансформации» [Электронный ресурс] // Lawtrend.org. — Веб-сайт Центра правовой трансформации. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://www.lawtrend.org/wp-content/uploads/2014/11/Hodatajstvo_Elena-Tonkacheva_sajt.pdf, свободный. — Загл. с экрана..
Вучоба За час атрымання сярэдняй адукацыі была вымушана змяніць сем школ па прычыне частых пераездаў бацькі на новыя месцы службы. У 1987 годзе скончыла з срэбным медалём сярэднюю школу № 3 горада Быхава.
У тым жа 1987 годзе, не паступіўшы на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), пайшла вучыцца ў Мінскі тэхнікум савецкага гандлю (цяпер — Філіял БДЭУ «Мінскі гандлёвы каледж») на спецыяльнасць «Правазнаўства», скончыла яго ў 1989 годзе з чырвоным дыпломам.
З 1989 года вучылася на юрыдычным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Правазнаўства»; сярод выкладчыкаў былі Я. А. Юхо і А. А. Сакалова, на першым курсе іспыты прымаў Р. А. Васілевіч, вучылася разам з Н. У. ПяткевічЛабадзенка Г. Алена Танкачова: «Задача праваабаронцаў — змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе» [Электронны рэсурс] // TUT.BY. — Інтэрнэт-партал. — 21.05.2012. — Дата доступу: 21.03.2016. — Рэжым доступу: http://news.tut.by/society/290019.html , вольны. — Загал. з экрана..
У 1994 годзе, пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі, паступіла ў аспірантуру кафедры канстытуцыйнага права БДУ, рыхтавала дысертацыю на тэму праблем дзейнасці грамадскіх і некамерцыйных арганізацый са спробай зрабіць іх параўнальна-прававы аналіз у разрэзе канстытуцыйнага праваСмирнов А. Правозащитница Елена Тонкачёва: Самое важное — помогать людям [Электронный ресурс] // Deutsche Welle. — Веб-сайт русской редакции радиостанции Deutsche Welle. — 12.10.2012. — Дата доступа: 22.03.2016. — Режим доступа: http://www.dw.com/ru/правозащитница-елена-тонкачева-самое-важное-помогать-людям/a-16301553, свободный. — Загл. с экрана.. Вучобу ў аспірантуры аставіла наступным годам пасля палітычных падзей 1996 года. Па словах А. Б. Танкачовай, на гэты крок яна пайшла, калі ўсвядоміла, што прадмета яе вывучэння — Канстытуцыі — у Беларусі фактычна больш няма, а таксама з-за прызначэння Р. А. Васілевіча загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права БДУ, якое было прынята акадэмічнай супольнасцю без супрацівуБогданова Е. Депортация как «мягкая» мера [Электронный ресурс] // «7х7 — Горизонтальная Россия». — Веб-сайт медиапроекта. — 10.08.2015. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://7x7-journal.ru/item/65651 , свободный. — Загл. с экрана..
Напачатку 2000-х гадоў была ўдзельніцай паўтарагадовага «Вышэйшага міжнароднага курса па правах чалавека» — міжнароднай навучальнай праграмы, якую ладзіць (Варшава). Па словах А. Б. Танкачовай, менавіта дзякуючы гэтаму курсу яна дакладна вызначылася, чым будзе займацца ў Беларусі цягам наступных гадоў.
Сувязь з Беларуссю і пытанне грамадзянства З 14-гадовага ўзросту і да моманту высылкі з краіны ў лютым 2015 года (г. зн. больш за 30 гадоў), акрамя як у Беларусі, нідзе не жыла; у свой час была ў шлюбе з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, дачка таксама з’яўляецца беларускай грамадзянкай. З 1987 года пастаянна пражывала ў Мінску і лічыць сябе мінчанкай, добра інтэгравана ў беларускае грамадстваШаршуков С. «Минские кухни». Правозащитница, которую депортируют из Беларуси: «Я ощущаю себя минчанкой и в сторону Смоленска точно не поеду» [Электронный ресурс] // TUT.BY. — Интернет-портал. — 15.11.2014. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://news.tut.by/society/423484.html , свободный. — Загл. с экрана.. Мае беларускую адукацыю, прафесійная ды грамадская дзейнасць звязаныя, галоўным чынам, з Беларуссю. Увесь час працоўнага жыцця мела пастаяннае месца працы ў межах краіны; валодае ў Беларусі нерухомай маёмасцю.
Па словах А. Б. Танкачовай, у 1992 годзе вызначылася ў расійскае грамадзянства, бо яго аўтаматычна атрымалі яе бацькі, на той час яна была яшчэ даволі маладой дзяўчынай і не планавала, як будзе дакладна складвацца яе жыццё. Да моманту высылкі з Беларусі ніколі не мела расійскі агульнаграмадзянскі пашпарт, а толькі замежны. У Беларусі жыла паводле віду на жыхарстваКухта П. Елена Тонкачева: Работы с Беларусью хватит и в Вильнюсе [Электронный документ] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 19.02.2015. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2015/02/19/elena-tonkacheva-raboty-s-belarus-yu-hvatit-i-v-vil-nyuse.html , свободный. — Загл. с экрана..
У 1994 годзе вітала прыняцце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:
У сярэдзіне 1990-х гадоў была гатова атрымаць статус грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, але пасля канстытуцыйнага крызісу і разгону Вярхоўнага Савета 13-га склікання ў 1996 годзе прыняла прынцыповае рашэнне не звяртацца да дзеючых уладаў з прашэннем аб прыняцці яе ў беларускае грамадзянстваДашчынскі А. Асабістыя абставіны абцяжарвалі пытанне са зваротам да кіраўніка краіны, — Танкачова [Электронны рэсурс] // Радыё «Свабода». — Вэб-сайт беларускай рэдакцыі радыёстанцыі RFE/RL. — 03.11.2014. — Дата доступу: 21.03.2016. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/26672492.html, вольны. — Загал. з экрану.:
У 2000-х гадах, па словах А. Б. Танкачовай, наяўнасць расійскага грамадзянства ёй не перашкаджала, бо яна не імкнулася заняць у Беларусі якую-небудзь дзяржаўную пасаду.
У сітуацыі, калі дзяржаўнымі органамі ўнутраных спраў была распачата працэдура высылкі праваабаронцы з краіны, яна заявіла:
Пасля высылкі з Беларусі ў якасці месца для жыхарства і працы абрала Вільнюс (Літва), адкуль праваабаронцы значна прасцей падтрымліваць кантакты з беларускімі сябрамі і калегамі.
Прафесійная, грамадская і праваабарончая дзейнасць
Паралельна вучобе ў аспірантуры працавала ў адной з першых у Беларусі камерцыйных юрыдычных фірмСтолярова О. Истории успеха: Елена Тонкачёва: «Развитое гражданское общество является залогом стабильности…» [Электронный ресурс] // Orgconsulting.by. — Вэб-сайт Биржи организационного развития. — 07.04.2014. — Дата доступа: 29.02.2016. — Режим доступа: http://orgconsulting.by/news/id/2987/, свободный. — Загл. с экрана., а таксама пачала займацца грамадскай дзейнасцю. Па словах А. Б. Танкачовай, у тым, што грамадская дзейнасць хуткім часам выйшла на першае месца, не апошнюю ролю адыграў Г. У. Грушавы, з якім яна кантактавала па справах юрыдычнага кансультавання Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля».
Звярнуцца да дзейнасці па абароне правоў чалавека падштурхнулі палітычныя падзеі ў Беларусі 1996 года. Па сцвярджэнні А. Б. Танкачовай, яна была ініцыятарам правядзення юрыдычнай экспертызы па рэферэндуму 1996 года ў падтрымку пазіцыі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, згодна якой вынікі галасавання па пытаннях змены Канстытуцыі маглі мець толькі рэкамендацыйны характарЗапись от 1 декабря 2014 года в персональном аккаунте Елены Тонкачёвой в Фейсбуке [Электронный ресурс] // Фейсбук. — Международная социальная сеть. — 01.12.2014. — Дата доступа: 22.03.2016. — Режим доступа: https://www.facebook.com/tonkacheva/posts/808621979197080, свободный. — Загл. с экрана..
У 1996 годзе, разам з групай аднадумцаў, стварыла і ўзначаліла Грамадскае аб’яднанне «Незалежнае таварыства прававых даследаванняў» (НТПД; (НОПИ)), якое займалася вывучэннем пытанняў свабоды асацыяцый ды аказаннем бясплатнай юрыдычнай дапамогі беларускім грамадскім (некамерцыйным) арганізацыям і грамадзянскім ініцыятывам.
Ужо ў 1999 годзе НТПД стала вядучым кансультацыйным рэсурсам для беларускіх НДА, штогод яго паслугамі карысталася больш за 300 арганізацый грамадскага сектара. Па падліках А. Б. Танкачовай, 2/3 грамадскіх арганізацый у краіне было зарэгістравана з кансультацыйнай падтрымкай як уласна НТПД, так і наступных арганізацый, якія ствараліся праваабаронцай і яе калегамі наўзамен НТПД пасля яго прымусовай ліквідацыі ўладамі ў 2004 годзе.
Публікацыі
Елена Тонкачева Ромашковый чай (2008)
Тонкачева Елена Национальное регулирование свободы ассоциации: основные подходы // Свобода выражения мнения, собраний и объединений: международно-правовые стандарты и законодательство Республики Беларусь: рук. для юристов. — Минск: Тесей, 2006. — С. 86—102. Памятка гражданина: как стать членом избирательной комиссии путем сбора подписей Свобода ассоциаций: практика международной защиты Право на объединение. Беларусь 1994—2004 (нет указания на авторство)
Неправительственные организации: правовые подходы, международный опыт: сборник статей / Инновац. Фонд Правовых Технологий; сост. Е. Тонкачёва, Ю. Чаусов, Г. Черепок. — Минск: Медисонт, 2006. — 364 с. Как подать жалобу в Комитет ООН по правам человека: практическое пособие по использованию процедур ООН для защиты своих прав и свобод (нет указания на авторство) Свобода ассоциаций: сборник документов / сост. Е. Тонкачёва, Г. Черепок, Т. Рудкова. — Минск: ФУАинформ, 2009. — 368 с. Государство и гражданское общество: практика эффективного взаимодействия. Международный опыт: сборник статей и документов / сост. Е. Тонкачёва, Г. Черепок. — Минск: ФУАинформ, 2009. — 266 с. Альтернативная гражданская служба. Стандарты и подходы к реформированию: сборник статей и документов / Центр правовой трансформации; сост. М.Пашкевич, Е.Тонкачева, О.Доморад., Е.Ковалева — Минск: Монлитера, — 2010. — 378 с. Послесловие…: Площадь 2010 глазами беларусских правозащитников = Afterword… Square 2010 through the Eyes of Belarusian Human Rights Defenders