Ян Заіц (; 3 ліпеня 1950, Віткаў — 25 лютага 1969, Прага) — чэшскі студэнт, які здзейсніў самаспаленне ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславакіі войскамі краін Варшаўскай дамовы.
Ян Заіц быў сынам прадаўца касметыкі і настаўніцы. З 1965 года навучаўся ў чыгуначным тэхнікуме ў Шумпэрку. Напачатку збіраўся скончыць тэхнікум і пачаць вывучаць ветэрынарную справу, але хвароба бацькі і цяжкая фінансавая сітуацыя змусілі яго змяніць планы. Пад час вучобы цікавіўся літаратурай, паэзіяй і спрабаваў пісаць байкі. Быў прыхільнікам "пражскай вясны".