Святлана Ражна?тович ((), у дзявоцтве Вялічкавіч (), таксама вядомая пад псеўданімам Цеца (); нар. 14 чэрвеня 1973 года, Жытараджа, ССР Сербія, СФРЮ) — сербская поп-спявачка, раней працавала ў жанрах турба-фолк і поп-фолк. З'яўляецца адной з самых вядомых і высокааплатных спявачак Сербіі.
Некаторы час была ганаровым старшынёй Партыі сербскага адзінства і ўзначальвала футбольны клуб «Абіліч». У 2011 годзе прызнана вінаватай у крадзяжы сродкаў пры продажы гульцоў у іншыя клубы і прысуджана да 1 года хатняга арышту. Удава камандзіра Сербскай добраахвотніцкай гвардыі Жэлькі Ражнатавіча «Аркана».
Дыскаграфія 1988 — «Cvetak zanovetak» 1989 — «Ludo srce» 1990 — «Pustite me da ga vidim» 1991 — «Babaroga» 1993 — «Šta je to u tvojim venama» 1994 — «Ja još spavam u tvojoj majici» 1995 — «Fatalna ljubav» 1996 — «Emotivna luda» 1997 — «Maskarada» 2000 — «Ceca 2000» 2001 — «Decenija» 2004 — «Gore od ljubavi» 2005 — «London Mix» 2006 — «Idealno loša» 2011 — «Ljubav živi» 2012 — «C-club» 2013 — «Poziv»
Спасылкі Ceca-Official Official Ceca.rs — Fan sajt Svetlane Ražnatović
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Сербіі