А́ндар Га́бар (; , в. Уйнеп,  — , , ВНР) — венгерскі пісьменнік.

Біяграфія Андар Габар нарадзіўся 24 студзеня 1884 года на захадзе сучаснай Венгрыі ў мястэчку Уйнепуста. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.

Браў удзел у венгерскай рэвалюцыі 1918—1919 гадоў. Кіраваў тэатрамі Венгерскай савецкай рэспублікі. Пасля паражэння рэвалюцыі быў арыштаваны. У 1920 годзе эміграваў, жыў у Аўстрыі, Германіі, затым у 1933—1945 гадах жыў у СССР. У 1945 вярнуўся ў ВенгрыюТеатральная энциклопедия. / Гл. ред. С. С. Мокульский. — : Советская энциклопедия, 1961. — Т. 1: А — «Глобус». — Стб. 1064—1065., дзе стаў першым рэдактарам часопіса Ludas Matyi.

Памёр 20 студзеня 1953 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.

Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у 1900 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Арговань» (1920), «Таму што ганьба жыць і не заклікаць» (1923), рамана «Доктар Ніхто» (т. 1—2, 1946), сатырычных п'есак і фельетонаў («Пешцкія рыданні. Кніга пра вялікі горад», 1912) і інш.

Пераклаў на венгерскую мову беларускія народныя песні «Маё жаданне», «З-за лесу сонца ўсходзіць…», вершы Я. Купалы «Абвілася краіна…», «А хто там ідзе?», «Выйдзі…», «Выпраўляла маці сына», «Хвалююцца морскія хвалі…», «Гэй наперад!» і інш. Аўтар артыкула «Янка Купала, беларускі паэт» (1941).

Літаратура Габар Андар.

Спасылкі

Катэгорыя:Венгерскамоўныя паэты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Венгрыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў медзье Зала Катэгорыя:Імігравалі ў СССР з Венгрыі Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы