Э́дуард Га́шынец (; , г. , Славакія) — славацкі вучоны-славіст і педагог.
Скончыў у 1950 годзе Браціслаўскі ўніверсітэт. З 1974 года прафесар.
Навуковая дзейнасць Вядомы як аўтар шматлікіх прац па методыцы выкладання славацкай мовы ў школах, а таксама шэрагу эксперыментальных школьных падручнікаў і метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў.
У 1940-я гг. зацікавіўся духоўнай спадчынай беларусаў, самастойна вывучыў беларускую мову. У 1970-я г. падтрымліваў творчыя сувязі з Ф. Янкоўскім, Я. Брылём, С. Панізнікам, асобныя творы якіх пераклаў на славацкую мову. У аглядных артыкулах, рэцэнзіях Гашынец знаёміць славацкіх чытачоў з беларускай мемуарнай гістарычнай літаратурай, педагагічнымі даследаваннямі; выступае з артыкуламі пра беларускую мову: «Беларуская мова ў „Народнай асвеце“» (1980—1881), «Беларусы і іншыя славяне» (1991) і інш.
Літаратура
Мірачыцкі Л. Прафесар Эдуард Гашынец і Беларусь // Наша слова. 1995, 9 жніўня.
Катэгорыя:Постаці славацкай славістыкі Катэгорыя:Постаці славацкай педагогікі Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Коменскага Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Коменскага Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Перакладчыкі на славацкую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы