Галь Гадот (; ) — ізраільская і мадэль, найбольш вядомая ролямі ў серыі фільмаў «Фарсаж» і кінакоміксе «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці».
Біяграфія
Галь нарадзілася і вырасла ў невялікім горадзе Рош-га-Аін, у цэнтральным рэгіёне Ізраіля. На іўрыце яе імя азначае «хваля», а прозвішча — «берагі ракі» або «берагі». Яе сям’я іўрытызавала сваё прозвішча з Грынштэйн на ГадотAppearance on Jimmy Kimmel Live, 15 March 2016.. Яе бацькі нарадзіліся ў Ізраілі, а баба і дзед прыехалі з Еўропы.
Кар’ера
Галь спачатку планавала стаць юрыстам. Тым не менш, маючы 18 гадоў, яна прыняла ўдзел і перамагла ў конкурсе Міс Ізраіль 2004. Пасля гэтага яна адправілася ў Эквадор на конкурс Міс Сусвет, дзе заняла месца па-за топ-15. З таго ж года Галь служыла ў ізраільскай арміі на працягу двух год.
У 2008 годзе грала галоўную ролю ў ізраільскай драме Bubot. Праз год з’явілася як Жызель у чацвёртым фільме серыі «Фарсаж». У 2010 годзе атрымала невялікую ролю ў прыгодніцкім фільме «Рыцар дня». У тым жа годзе з’явілася ў фільме Date Night у ролі Натаніі, сяброўкі персанажа Марка Уолберга. У 2011 Гадот працягнула працу над роллю Жызель у пятым фільме з франшызы «Фарсаж», а ў 2013 з’явілася ў шостай частцы.
У снежні 2013 года кампанія DC Entertainment абвясціла, што Гадот атрымлівае роль Цуда-Жанчыны ў фільме «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці» і падпісвае кантракт на два сіквелы, «Ліга Справядлівасці» і «Цуда-Жанчына». Гадот вучылася выкарыстанню халоднай зброі, кітайскаму баявому майстэрству, кікбоксінгу, капаэйры і бразільскаму джыў-джытсу для ролі.
Зноскі
Спасылкі