Венгры ў Славакіі, таксама славацкія венгры (, ) — найбуйнейшая этнічная меншасць краіны. Паводле перапісу 2011 года, колькасць венграў у Славацкай Рэспубліцы склала 458 467 чалавек ці 8,5 % насельніцтва. Гэта другая па колькасці, пасля венграў Румыніі, абшчына венграў свету і першая па іх удзельнай вазе ў насельніцтве па-за межамі ўласна Венгрыі. Колькасць і доля венграў у незалежнай Славакіі мае тэндэнцыю да паступовага скарачэння. Венгерская абшчына кампактна пражывае ўздоўж паўднёвай мяжы краіны з Венгрыяй, складаючы большасць насельніцтва ў шэрагу раёнаў і гарадоў поўдня краіны.
Гісторыя Венгерскія плямёны захапілі сярэднедунайскую раўніну каля 1000 года, скарыўшы і асіміляваўшы славянскае насельніцтва Блатэнскага княства і Вялікамараўскай дзяржавы. Славацкае насельніцтва захавалася толькі ў паўночных, перадкарпацкіх рэгіёнах. Але падчас турэцкіх нашэсцяў ХVII, асабліва пасля Мохацкай бітвы, пасля якой асноўная частка венгерскіх зямель была заваявана асманамі, многія венгры, у тым ліку венгерская знаць, знайшла прытулак у паўночных славацкіх землях. Сталіца неакупіраванай туркамі Венгрыі была перанесена ў г. Пожань (венгерская назва Браціславы) і трапіла пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў, якія пачалі паспяховую барацьбу з туркамі. У Аўстрыйскай імперыі, якая дзейнічала па прынцыпе «падзяляй і пануй», славацкія землі былі зноў перададзены пад нефармальны кантроль венгерскай знаці, што было неўзабаве афіцыйна ўзаконена пасля 1867 г. калі была створана двуадзіная Аўстра-Венгрыя і яе венгерская частка Транслейтанія. У канцы XIX — пач. XX стст. пачалося ўзмоцненая мадзьярызацыя славацкага і іншага невенгерскага насельніцтва Транслейтаніі. Доля венграў ва ўласна Славакіі перавысіла 30 % насельніцтва, у тым ліку ў Браціславе павялічылася з 7,5 % у пачатку XIX стагоддзя да 40,5 % у 1910 годзе. Такім чынам, значная частка венгерскай абшчыны Славакіі — гэта мадзьярызаваныя славакі, яўрэі, цыгане і немцы. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі частка венгерскага, дакладней венгерамоўнага насельніцтва, рэпатрыявалася ў Венгрыю, частка прыняла славацкую самасвядомасць падчас палітыкі славакізацыі. Пасля Другой сусветнай вайны доля венграў скарацілася яшчэ больш у выніку некалькіх планамерных абменаў насельніцтвам паміж дзвюма краінамі, але планамернай усеагульнай дэпартацыі ўсіх венграў (па прыкладзе ўсеагульнай дэпартацыі немцаў) са Славакіі не праводзілася, хоць такія планы меліся. У саюзнай Чэхаславакіі венгры былі трэцім па велічыні народам пасля чэхаў і славакаў. Іх колькасць узрастала ў выніку натуральнага прыросту, хоць больш павольнымі тэмпамі, чым у сярэднім па краіне. Таму іх доля працягвала скарачацца. У незалежнай Славакіі колькасць і доля венграў скарачаюцца ў выніку натуральнай страты насельніцтва.
Рассяленне Венгры складаюць большасць насельніцтва ў двух рэгіёнах краіны: раён Комарна — 69,1 %, славакі — 27,1 % і раён Дунайска Стрэда — венгры 83,3 %, славакі — 14,0 %. Паводле моўных законаў Славакіі, венгерская мова можа ўжывацца ў рэгіёнах як афіцыйны нароўні са славацкай там, дзе венгры складаюць звыш 20 % насельніцтва. На венгерскай мове выдаюцца газеты і іншая літаратура, вядзецца тэле- і радыёвяшчанне. Большасць венграў сучаснай Славакіі двухмоўныя.
Палітыка На парламенцкіх выбарах большасць венграў Славакіі галасуе за правацэнтрысцкую Партыю венгерскай кааліцыі ці, з 2010 года, за партыю «Мост». ПВК прадстаўлена ў Еўрапарламенце двума дэпутатамі з 13 месцаў, адведзеных для Славакіі.
Вядомыя славацкія венгры Дзьюла Андрашы Балінт Балашы Армін Вамберы Эрнё Герэ Коламан Гёг Эдэ Затурэцкі Аньяш Іштван Едлік Ладзіслаў Ёжа Ладзіслаў Постум Імрэ Мадач Шандар Мараі Ёзеф Модэр Ферэнц Салашы Андраш Фай Ферэнц II Ракацы
Гл. таксама Венгры ва Украіне Славацка-венгерскія адносіны
Спасылкі
Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці Катэгорыя:Венгры Катэгорыя:Народы Славакіі Катэгорыя:Гісторыя Славакіі