Крагуевацкі ўніверсітэт () — адзін з універсітэтаў Сербіі, знаходзіцца ў горадзе Крагуевацы. Заснаваны 21 мая 1976 года.

У наш час універсітэт Крагуеваца ператварыўся ў сучасны адукацыйны і навукова-даследчы цэнтр, які ахоплівае амаль усе вобласці адукацыі і навукі. У склад універсітэта ўваходзіць 11 факультэтаў, ён таксама налічвае 14 000 студэнтаў і каля 1000 выкладчыкаў. Факультэты ўніверсітэта знаходзяцца ў пяці гарадах Цэнтральнай Сербіі, у якой пражывае каля дзвюх з паловай мільёнаў чалавек.

Факультэты Агранамічны (Чачак) Эканамічны (Крагуевац) Машынабудаўнічы (Кралева) Медыцынскі (Крагуевац) Педагагічны (Ягодзіна) Юрыдычны (Крагуевац) Прыродна-матэматычны (Крагуевац) Тэхнічны (Чачак) Факультэт падрыхтоўкі настаўнікаў (Ужыцы) Факультэт турызму і сэрвісу (Врнячка-Баня) Інжынерных навук (Крагуевац) Філалогіі і мастацтваў (Крагуевац)

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты Сербіі Катэгорыя:Крагуевац