Якуб Побуг Фрычынскі — рэжысёр і акцёр XVIII стагоддзя.
Біяграфія
Харунжы, камендант нясвіжскага кадэцкага корпуса князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Акцёр-аматар і рэжысёр тэатра Францішкі Уршулі Радзівіл, у 1746—1753 гадах абавязковы ўдзельнік спектакляў у Нясвіжы і Альбе. У камедыі «Дасціпнае каханне» Францішкі Уршулі Радзівіл выканаў ролю Дзіяны. Навучаў кадэтаў сцэнічнаму мастацтву, рыхтаваў іх да удзелу ў драматычных і балетных спектаклях.
У 1750 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі друкарні ў Нясвіжы. У 1754 годзе у Жоўтым (цяпер г. Жоўква, Украіна) выдаў «Камедыі і трагедыі» Ф. У. Радзівіл.
Літаратура
Катэгорыя:Нясвіжскі кадэцкі корпус Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры XVIII стагоддзя Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры XVIII стагоддзя Катэгорыя:Нясвіжскі тэатр Радзівілаў Катэгорыя:Постаці Нясвіжа