Це́рска-Ку́мскі канал () — арашальна-абвадняльны канал у Расіі на Паўночным Каўказе, у Стаўрапольскім краі і Паўночнай Асеціі.
Канал адкрыты ў 1960 годзе і падае ваду з ракі Церак у раку Кума. Даўжыня канала 150,3Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км. Прапускная здольнасць каля 200 м³/с. Пачынаецца каля станіцы Паўладольская, пралягае па міжрэччу Кумы і Церака і сканчаецца каля Левакумскай плаціны. На канале 39 гідратэхнічных збудаванняў. Рэканструяваны ў 2007–2015 гадах.
Літаратура
Спасылкі Терско-Кумский канал // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Терско-Кумский канал // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Каналы Расіі