Віталь Уладзіміравіч Скалабан (, в. Шылавічы, , Гродзенская вобласць — , ) — беларускі гісторык, літаратуразнавец. Кандыдат гістарычных навук (1987).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і гісторыка-краязнаўца Уладзіміра СкалабанаСкалабан Владимир Григорьевич — историк-краевед Скалабан Виталий Владимирович (его сын) — историк, заведующий отделом публикации документов Государственного учреждения «Национальный архив Республики Беларусь», кандидат исторических наук. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1970). 3 1972 года працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 1995—2000 гадах намеснік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 года намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 2002 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя даследаванні Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі, жыццё і дзейнасць шэрагу асоб, сярод якіх: Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікалай Улашчык, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Расціслаў Платонаў.
Рэдактар-складальнік гістарычна-дакументальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989 годзе. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Суаўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх тэлефільмаўПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 558Историки Беларуси в начале XXI….
Бібліяграфія Время и бремя архивов и имен (сумесна з Людмілай Рублеўскай). - Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. Выбранае / Мікалай Улашчык; [укладанне Аляксея Каўкі і Аляксандра Улашчыка; навуковыя рэдактары: Генадзь Кісялёў і Віталь Скалабан; прадмова і каментарый Аляксея Каўкі]. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. — 604 с. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі: Біябібліяграф. паказ. / Уклад. В. У. Скалабан і інш. Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2001. 120 с. Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Нац. кн. палата Беларусі; [Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан]. — Мн.: НКП Беларусі, 2003. — 316 с. Дакументальная спадчына Усебеларускага з'езда 1917 г.: праблемы збору, захавання і выдання // Архівы і справаводства. — 2000. — № 1. — С. Издательская деятельность Белорусского национального комиссариата (1918—1920 гг.) // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (сб. науч. ст.) / АН БССР, Центр. науч. б-ка им. Якуба Коласа. — Мн.: ЦНБ АН БССР, 1986. — 189 с. Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці / В. Скалабан // Краязнаўчая г-та. — 2004. № 16. С. 7. Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці: Сведчанні 1945—1947 гг. / Віталь Скалабан // Голас Радзімы. — 2004. (№ 10/11). С. 12-13. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. — 1988. — № 2. — С. «Хай ведаюць патомкі...»: Алесь Гарун — дэлегат і гісторык Усебеларускага з'езда 1917 г. // Роднае слова. — 1997. — № 8. — С.
Літаратура Вялікі, А. Віталь Скалабан (5.08.1947 — 20.08.2011) / Анатоль Вялікі // Беларускі гістарычны агляд. — 2011. — Т. 18. — Сш. 1 — 2 (34 — 35). — Снежань. — С. 444 — 447. — ISSN 1392-902X. Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 469, с. — С. 351 — 352. — ISBN 978-985-08-0855-4.
Спасылкі
Светлой памяти историка Виталия Скалабана // Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны