Ційт Ку́ўзік (; сапраўднае імя — Дзітрых; , г. , Эстонія — ) — эстонскі спявак (барытон), педагог. Народны артыст СССР (1954). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій Эстоніі (1949, 1959, 1967) і дзвюх Сталінскіх прэмій другой ступені (1950, 1952). 1-я прэмія Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Вене (1938).

Біяграфія Дзітрых Куўзік нарадзіўся года ў Пернаве (цяпер — Пярну, Эстонія).

Вырас у Пярну, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю ў гімназіі для хлопчыкаў. Выступаў у школьным танцавальным аркестры, іграючы на скрыпцы, віяланчэлі і ударных музычных інструментах, спяваў у школьным хоры хлопчыкаў. Пасля заканчэння гімназіі браў урокі спеву ў выкладчыка вакалу Алены Рэбасельт. У 1938 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю па класе А. Ардэра.

У 1938—1940 гадах — саліст Венскай оперы ў Аўстрыі. У 1942—1943 гадах саліст Касельскай оперы ў Германіі. У 1944—1988 гадах (з перапынкам) саліст тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне.

З 1940 года выкладаў у Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. Сярод вучняў Г. Отс.

Творчасць Валодаў голасам вялікага дыяпазону з багатай тэмбравай афарбоўкай. Выконваў партыі высокага баса і лірычнага барытона: Раю і Вамба («Пясняр свабоды» і «Агні помсты» Э. Капа), Яўген Анегін (аднайменная опера П. Чайкоўскага), Дэман («» А. Рубінштэйна), Князь Ігар (аднайменная опера А. Барадзіна), Барыс Гадуноў (аднайменная опера М. Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно).

Літаратура Куузік Ційт /

Спасылкі

Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія» Катэгорыя:Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Эстоніі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Эстонскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Эстонскай ССР Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР Катэгорыя:Пахаваныя на Лясных могілках Таліна