Тамаш Шэвяроўскі (30-40-я гг. XVII ст., Мінск―1699, Быцень) ― першы вядомы беларускі кампазітар Вялікага Княства Літоўскага, прадстаўнік ўсходнеславянскага барока, дырыжор, спявак, педагог.

Біяграфія

Звесткі аб Шэвяроўскам сустракаюцца ў спісах XVIII стагоддзя з біяграфіямі вядомых манахаў-уніятаў. Нарадзіўся ў мінскай уніяцкай сям’і. Вучыўся філасофіі і тэалогіі ў Віленскай езуіцкай Акадэміі. У 1660-х гг. займаўся кампазітарскай і выкладчыцкай дзейнасцю. Сучаснік больш вядомага кампазітара Мікалая Дылецкага. У 1670-1680-я гг. рэгент капэлы кіеўскага уніяцкага мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага.

Са сваёй капэлай выступаў на соймах Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у Пантыфікальнай каталіцкай месе, якая праводзілася рымскім пантыфікам. Пасля скону Жахоўскага, прыняў пастрыг ў Віленскім Свята-Траецкім манастыры з імем Тэадор. Займаў кіруючыя пасады ў Полацку і Бяле Кракаўскай, але музычных заняткаў не пакідаў: кіраваў хорамі і выкладаў царкоўныя спевы. Памёр у Быценскім уніяцкім манастыры.

Творчасць Царкоўнае мастацтва уніяцтва стваралася на візантыйска-славянскай аснове, гэта адбілася і на музыцы. У рэестры львоўскай брацкай школы за 1697 год пералічваюцца некаторыя творы кампазітара: Пасхальный і Калядны каноны, васьмігалосная Вячэрня і Служба Божая.

Пра матэты Шэвяроўскага дзеля грэка-каталіцкага набажэнства, створаных на царкоўнаславянскія тэксты, даследчыкі ведалі толькі па дакументах. У канцы XX стагоддзя ў архівах былі знойдзены два сачыненні: шасцігалосная Літанія (Ларэтанская) і цыкл васьмігалоснай Вячэрні. Мотэты рэканструяваныя пецярбургскім кампазітарам І. В. Мацыеўскім і беларускім музыказнаўцам І. В. Герасімавай.

У кастрычніку 2012 года ў творах X Львоўскага фестывалю старажытнай музыкі ўпершыню прагучалі творы Тамаша Шэвяроўскага.

Літаратура Ліхач Т. В. Музычнае мастацтва ўніяцкай царквы ў Беларусі // Актуальные проблемы мировой художественной культуры: мат-лы межд.научн. конференции 25-26 марта 2004 г. / Редкол: У. Д. Розенфельд (отв.ред.) и др. — в 2х ч. Ч.1. — Гродно, 2004 Марозава С. В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.). ― Гродна: ГрДУ, 2001. — 352 с.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Музыказнаўства Катэгорыя:Базыльяне