Паводле дадзеных апошняга перапісу насельніцтва Эстоніі, які прайшоў у 2011 годзе, лік людзей, якія завуць сябе мусульманамі, быў роўны 1 508 чалавек. Аднак, паводле дадзеных розных даследаванняў і крыніц, лік мусульманаў у Эстоніі значны вышэй, ад 10 000CER | Tallinn debates building a mosque да 20 000 чалавекMuslims in Estonia , Muslim American Society, November 19, 2003.
Гісторыя Першыя мусульмане, галоўным чынам суніты татары і шыіты азербайджанцы, эмігравалі ў Эстонію досыць даўно, з далучэннем Лівоніі і Эстоніі ў склад Расійскай імперыі у 1721 годзе. Аднак пераважную большасць цяперашніх мусульманаў і іх нашчадкаў складаюць людзі, якія прыехалі ў Эстонію ў савецкі перыяд (1940—1991). З 1860 года члены татарскай абшчыны пачалі выяўляць актыўную дзейнасць, знаходзячыся тады ў цэнтры горада Нарва. Першая мусульманская арганізацыя, «Narva Muhamedi Kogudus», была зарэгістравана ў адпаведнасці з законамі незалежнай Эстонскай Рэспублікі ў 1928 годзе, а другая — «Tallinna Muhamedi Usuuhing» — у 1939 годзе. Дом, пабудаваны абшчынай у Нарве на сродкі, атрыманыя ў якасці ахвяраванняў, быў пераўтвораны ў мячэць. Аднак ужо ў 1940 году з прыходам савецкай улады сход быў забаронены, а будынак быў цалкам знішчаны пры баббардзіроўцы горада ў час Другой сусветнай вайны ў 1944 годзе.
На дадзены момант у Эстоніі ёсць адна дзейная мячэць Контактные данные мечети .
Увосень 2008 года кіраўнік аднаго з арабскіх эміратаў Султан бін Мухамед Аль-Касімі звярнуўся да гарадскіх улад Таліна з просьбай пра вылучэнне зямельнай дзяльніцы для будавання мячэці і культурнага цэнтра для мясцовых мусульманаў.Арабский шейх хочет построить мечеть в Таллине | novosti.err.ee — новости. Аднак рашэння пра будаванне мячэці ў Таліне дагэтуль нямаРешения о строительстве мечети в Таллинне до сих пор нет | novosti.err.ee — новости.
Спасылкі Islam.ee Overview of Islam in Estonia (на эстонскай) Mis on Islam
Эстонія Іслам