Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР — вайскоўцы Вермахта, узятыя ў палон савецкімі вайскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя пытання Да Сталінградскай бітвы колькасць ваеннапалонных немцаў і іх саюзнікаў была невялікай. Пасля акружэнння і капітуляцыі групіроўкі фельдмаршала Паўлюса іх колькасць рэзка павялічылася.
У 1943—1944 гадах Упраўленне па справах ваеннапалонных і інтэрніраваных пры НКУС СССР разам з Глаўпурам Чырвонай арміі вяло актыўную работу вакол стварэння антыфашысцкіх арганізацый сярод нямецкіх ваеннапалонных. І ў ліпені 1943 г. быў створаны Саюз «Свабодная Германія».
Да канца вайны ўдзел ваеннапалонных у аднаўленні эканамічнага жыцця СССР быў не такім значным, як у першыя пасляваенныя гады. У канцы вайны ваеннапалонных арганізавалі ў сістэму працоўных лагероў па ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза.
Пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Берыя ад 6 лютага 1945 г. было прадпісана вывозіць працаздольнае насельніцтва савецкай акупацыйнай зоны Германіі ў СССР для прымусовай працы па аднаўленню савецкай эканомікі.
Першая хваля рэпатрыяцыі
Савет міністраў СССР 18 чэрвеня 1946 г. прыняў пастанову № 1263—519сс «Аб адпраўцы на радзіму хворых і непрацаздольных ваеннапалонных нямецкай і іншых заходніх нацыянальнасцяў».
У красавіку 1947 года ў Маскве адбылася канферэнцыя міністраў замежных спраў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, на якой было прынята рашэнне аб рэпатрыяцыі нямецкіх ваеннапалонных, якія не мелі дачынення да ваенных злачынстваў, да 31 снежня 1948 г. Але фактычна першая хваля рэпатрыяцыі зацягнулася да 1950 года. Таксама рэпатрыяцыі не падлягалі ваеннапалонныя, асуджаныя за ваенныя злачынствы.
Другая хваля рэпатрыяцыі У кастрычніку 1955 года пасля візіту канцлера ФРГ Конрада Адэнаўэра Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Загад «Аб датэрміновым вызваленні і рэпатрыяцыі нямецкіх ваеннапалонных, асуджаных за ваенныя злачынствыО.Хлобустов. Отягощённая наследственность госбезопасности», і СССР пакінулі больш за 14 тыс. амністыраваных асуджаных за ваенныя злачынствы.
Згодна статыстыцы Упраўленне па справах ваеннапалонных і інтэрніраваных МУС СССР за 12 кастрычніка 1959 г. усяго былі ўзяты ў палон 2389560 германскіх вайскоўцаў, з іх памерлі ў палоне 356678 чалавекБорис Хавкин. Немецкие военнопленные в СССР и советские военнопленные в Германии. Постановка проблемы. Источники и литература. Большая частка з іх памерла ў апошнія гады вайны і першыя пасляваенныя гады ад хваробаў, выкліканых пераважна неспрыяльным кліматам ці цяжкімі ўмовамі працы і пражывання.
Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 гЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д.2, л.8-9.. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
Нацыянальнасць Усяго ўлічала ваеннапалонныхВызвалена і рэпатрыяванаПамерла ў палоне немцы 2 171 312 2 031 743 297 250 аўстрыйцы 156 681 145 790 10 891 чэхі і славакі 69 977 65 954 4 023 французы 23 136 21 811 1325 югаславы 21 830 20 354 1476 палякі 60 277 57 149 3128 галандцы 4730 4530 200 бельгійцы 2014 1833 181 люксембуржцы 1653 1560 93 іспанцы 452 382 70 датчане 456 421 35 нарвежцы 101 83 18 іншыя нацыянальнасці 3989 1062 2927 Усяго па Вермахту 2 733 739 2 352 671 381 067 % 100 % 86,1 % 13,9 % Венгры 513 766 459 011 54 755 Румыны 187 367 132 755 54 612 Італьянцы 48 957 21 274 27 683 Фіны 2377 1974 403 Усяго па саюзнікам 752 467 615 014 137 753 % 100 % 81,7 % 18,3 % Усяго ваеннапалонных 3 486 206 2 967 686 518 520 % 100 % 85,1 % 14,9 % Нямецкія ваеннапалонныя ў Беларусі
На тэрыторыі БССР ў 1944-55 гг. таксама дзейнічалі лагеры для нямецкіх ваеннапалонных і інтэрніраваных нямецкіх грамадзян, дзе знаходзілася да 103 тыс. чал. Як пісаў А.Шаркоў, доктар гістарычных навук, дацэнт, палкоўнік міліцыі: «згодна ўлікам аддзела па справах ваеннапалонных і інтэрніраваных НКУС БССР на тэрыторыі Беларусі ў 1945 г. дыслакаваліся 9 лагероў і 7 спецшпіталёў, в у якіх трымалі 83159 чалавек, сярод ніх было 3734 афіцэра. У нацыянальных адносінах большасць складалі — 70020 чалавек. Акрамя таго, было 6482 аўстрыйцаў, 5384 венграў, а также 1273 прадстаўніка іншых нацыянальнасцяў, сярод якіх — румыны, італьянцы, французы, палякі, чэхаславакі, яўрэі, югаславы, бельгійцы і нават люксембуржцыцыт. па: В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)». Лагеры дзейнічалі пад Мінскам у Масюкоўшчыне (№ 168), пад Барысавам (№ 183), у Баранавічах (№ 410), у Бабруйску (№ 56), у Валкавыску (№ 281), у Брэсце (№ 284), у Магілёве (№ 311), Віцебску (№ 271) і Оршы (№ 189).
Колькасць ваеннапалонных у лагерах Беларусі на 30 красавіка 1946 гПаводле работы: А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 375
Лагер Фактычная наяўнасць ваеннапалонных Лазарэтныя хворыя Аздараўляльныя каманды, групы 3 і 4 Бабруйскі, № 56 7431 995 2599 Мінскі, № 168 22594 1850 4538 Барысаўскі, № 183 7217 404 2821 Гомель, № 189Памылка табліцы, фактычна лагер знаходзіўся ў Оршы 7170 234 1059 Віцебск, № 271 7900 389 3461 Валкавыск, № 281 5618 259 904 Брэст, № 284 4270 378 778 Магілёў, № 311 3096 111 525 Усяго 65296 4620 16685
Нямецкія ваеннапалонныя актыўна ўдзельнічалі ў пабудове такіх буйных аб'ектаў беларускай эканомікі як Мінскі трактарны і Мінскі аўтамабільны заводы. Іх праца аплачвалася, але была цяжкай і ў 1946-49 гг было зарэгістравана 40 выпадкаў членашкодніцтваА.В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 393. Таксама некаторыя сканчалі жыццё самагубствам і спрабавалі збегчы з лагера. Але гэта тэндэнцыя зніжалася адпаведна з пачаткам рэпатрыяцыі непрацаздольных немцаў. Так за адзін квартал 1945 г. былі выяўлены спробы 35 групавых пабегаў, у 1947 збеглі 140 чал. (з іх ліку 103 затрыманы), а ў 1949 г. адбыўся толькі адзін пабегА.В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 399.
Пасля рэпатрыяцыі палонных і інтэрніраваных і ліквідацыі лагероў у Беларусі засталося 77 могілак тых, хто памёр у палоне. Практычна ўсе яны ліквідаваны. Часткова астанкі пахаваных з некаторых з іх перанесены на Зборныя могілкі былых салдат Вермахта ў 2-х гарадах Беларусі.
У літаратуры і мастацтве
Савецкія фільмы і кнігі звычайна абыходзілі пытанне выкарыстання нямецкіх палонных і цывільныхінтэрніраваных у адбудове эканомікі СССР. Але даволі падрабязнае апісанне жыцця нямецкіх палонных у савецкіх лагерах, іх працы і здзекаў з боку адміністрацыі і крымінальных зняволенных даў А. І. Салжаніцын у рамане «Архіпелаг ГУЛАГ». Таксама выкарыстанне галодных палонных немцаў у адбудове Ленінграда ўзгадаў пісьменнік Данііл Гранін у сваіх мемуарах «Дзівацтвы маёй памяці».
Аналагічным чынам у вершы «Пераможца» сучаснага беларускага рускамоўнага паэта У. Смялоўскага ўзгадваецца выкарыстанне палонных немцаў пры адбудове Мінска: "Под Шталинградом на плен я попал / Сначала Саратов, Тамбов, Кострома, / А после войны строил в Минске дома. / Я так познакомился с вашей страной, / А в сорок седьмом возвратился домойВладимир Смеловский. Ностальгия. Сборник стихов. Минск: "Юнипак", 2005, с. 17".
У ХХІ ст. у Расіі былі зняты 2 фільмы на гэту тэму «Пабег з Гулага» (расійска-нямецкі, 2001 г, пра пабег нямецкага ваеннапалоннага з лагера) і «Час збіраць каменні» (расійскі мастацкі фільм 2005 г. пра нямецкага сапёра, які дапамагаў у размініраванні аб'ектаў пасля вайны. Таксама у сваім фільме пра Сібір з цыкла «Выжыць любым коштам» вандроўнік Беар Грылз угадваў пабег нямецкага палоннага з савецкага лагера.
Гл. таксама Дэпартацыі ў СССР Японскія ваеннапалонныя ў СССР Румынскія ваеннапалонныя ў СССР Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР Фінскія ваеннапалонныя ў СССР Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны Інтэрніраванне немцаў у ЗША Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР
Літаратура Всеволодов В. А. «Срок хранения — постоянно!» Краткая история лагеря военнопленных и интернированных УПВИ НКВД-МВД СССР № 27 (1942—1950). — М.: Московский издательский дом, 2003. — 272 с. Всеволодов В. А. Ступайте с миром: к истории репатриации немецких военнопленных из СССР (1945—1958 гг.) — М.: Московский Издательский Дом, 2010. — 388 с. — 500 экз. Губерт Гривель «Мы мечтали о хлебе и мире» (Wir träumten von Brot und von Frieden, 1983)
Спасылкі Первые немецкие военнопленные Немецкие военнопленные в Советском Союзе Военнопленные Д.Кузин Немецкие военнопленные в Советском Союзе Н.Бугай. РЕПАТРИАЦИЯ ВОЕННОПЛЕННЫХ НЕМЦЕВ ИЗ СССР в 40-50-е годы Ю.Еремеев. Долгий русский плен И.Безбородова. Генералы вермахта в советском плену Е.Шуман."Архипелаг ГУПВИ" А.Морозова. Конрад Аденауэр: поездка в никуда А.Кузьминых. Иностранные военнопленные и советские женщины Фотоальбом ‘Альбом пребывания военнопленных немецкой национальности в СССР. Лагерь 230/1 MВД СССР’. В альбоме собраны снимки, сделанные немецкими военнопленными в послевоенный период во время нахождения в советском лагере для военнопленных. "Люди часто стояли в очередях всю ночь". Что немецкий военнопленный писал о Могилеве. // TUT.BY
Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Другая сусветная вайна