Транспартная сістэма Эстоніі пераважна складаецца з сеткі аўтамабільных дарог і чыгункі. Геаграфічнае становішча дазваляе Эстоніі весці выгадны гандаль, ажыццяўляючы імпарт і экспарт тавараў па зямлі (аўтамабільным і чыгуначным транспартам), паветры і моры.
Дарогі
Агулам: 57 565 км (у тым ліку 16 465 км нацыянальных дарог). З дарожным пакрыцьцём: 12 926 км (у тым ліку 99 км хуткасных шосаў).
Нацыянальныя дарогі Нацыянальныя дарогі ўтвараюць аснову эстонскай дарожнай сеткі. Іх агульная даўжыня сягае 16 465 км (29% ад усіх дарог), 59% з іх маюць дарожнае пакрыццё. Нацыянальныя дарогі падзеленыя на 3 ўзроўні: галоўныя дарогі (1601 км), звычайныя дарогі (2391 км), другарадныя дарогі (12 425 км).
+Галоўныя дарогі Нумар Еўрамагістраль Маршрут Даўжыня (км) Заўвагі 1 Талін — Нарва212 Цягнецца ў бок Санкт-Пецярбургу, на мяжы з Расіяй пераходзіць у аўтамагістраль M11. 2 Талін — Тарту — Выру — Лугамаа286 Перасякае Эстонію з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, далей злучаецца з галоўнай дарогай №2. 3 Йыхві — Тарту — Валга219 Ад Валгі да Рыгі працягваецца як латвійская шаша A3 4 Талін — Пярну — Ікла193 Ад Іклы да Рыгі працягваецца як латвійская шаша A1 5 Пярну — Раквэрэ — Сымэру184 Ідзе ад Пярну праз Пайдэ і злучаецца з галоўнай дарогай №1 пад Ракверэ 6 Валга — Уулю125 Ад Пярну праз Кілінгі-Німэ да Валгі 7 Рыга — Пскоў22 Кароткі адрэзак на паўднёвым усходзе Эстоніі. Праходзіць празь Місо, працягваецца як расійская аўтамагістраль А212 і латвійская A2. 8 Талін — Палдыскі47 Праз Кейлу, участак Кейла — Палдыскі уваходзіць у еўрапейскую магістраль E265, далей працягваецца на пароме да Капелскяру. 9 Ääsmäe — Хаапсалу — Rohuküla81 Паромны рух паміж Rohuküla і Хіюмаа 10 Рысці — Вірцу — Куівасту — Курэсаарэ144 Паромны рух Віртсу і Куйвасту (Мухумаа) 11 Талінская кальцавая аўтадарога38 92 Тарту — Вільяндзі — Кілінгі-Нымэ123
Чыгунка
Агулам: 900 км агульнадаступных шляхоў (1200 км з улікам службовых нітак). З шырокай каляінай (1500/1524 мм): 900 км (133 км электрыфікавана).
Чыгуначны рух з сумежнымі краінамі — пасажырскі і грузавы рух, аднолькавая шырыня каляі (1520 мм) — пасажырскі і грузавы рух, аднолькавая шырыня каляі (1520)
Гл. таксама Estonian Air