Мілое Міло́евіч (; , — , ) — сербскі кампазітар, музыказнавец, педагог; адзін са стваральнікаў сучаснай сербскай кампазітарскай школы.
Біяграфія Вучань С. Мокраняца (кампазіцыя), З. Неедлы (музыказнаўства). У 1925—1939 гадах выкладаў у Бялградскім універсітэце, а таксама ў Музычнай акадэміі ў Бялградзе, з 1941 года прафесар. Стваральнік і кіраўнік вакальна-інструментальных ансамбляў педагогаў Сербскай музычнай школы ў 1911 годзе і ўніверсітэта (Collegium Musicum) у 1925 годзе, рэдактар часопіса «Muzika» (1928).
Творчасць У творчасці апіраўся на музычны фальклор. Сярод твораў: сімфанічная паэма «Смерць маці Юговічаў» (1921), лірычная сімфонія для голасу з аркестрам «Баль на лузе» (1939), уверцюра «Даніла і Сіманіда» (1913); камерна-інструментальныя ансамблі; фартэпіянныя п'есы, у т.л. «Мелодыі і рытмы Балкан», хары, рамансы. Аўтар музычна-тэарэтычных прац пра Б. Сметану, Р. Вагнера, Р. Штрауса, Г. Малера, Мокраняца, сербскі музычны фальклор і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Сербіі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці сербскага музыказнаўства Катэгорыя:Педагогі Сербіі