Катылярыя (Catillaria) — род лішайнікаў.

Батанічнае апісанне Слаявіна ў выглядзе аднароднай корачкі, рэдка ўтварае лопасці, развіваецца на паверхні або паглыблена ў субстрат. Пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя ці паглыблены ў слаявіну. Сумкі булавападобныя ці цыліндрычныя 8(12)-споравыя. Споры бясколерныя, дробныя, авальныя або падоўжаныя да палачкападобных, прамыя ці злёгку выгнутыя, двухклетачныя.

Распаўсюджанне і экалогія Пашыраны па ўсім Зямным шары. Пасяляюцца на драўняных і камяністых субстратах.

Віды Вядома каля 300 відаў. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў. Сярод іх:

Літаратура Кабзар Н. Катылярыя //  — С. 520.

Спасылкі

Catillaria // ИАС «ООПТ России» Catillaria // MycoBank. International Mycological Association (IMA) Catillaria // Consortium of North American Lichen Herbaria (CNALH)

Катэгорыя:Леканаральныя Катэгорыя:Роды грыбоў