Кальва́рыя Жамо́йцкая, таксама Жама́йчу Калвары́я () — мястэчка ў Плунгскім раёне Цяльшэйскага павета Літвы, на рацэ Вардува. Адміністрацыйны цэнтр Кальварыя-Жамойцкай сянюніі. Месціцца на паўночным захадзе краіны, за 26 км ад Плунгян.

Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Кальварыя Жамойцкая — адзін з галоўных культурных і рэлігійных цэнтраў Жамойці.

Гісторыя Да сярэдзіны XVII стагоддзя мела назву Горды (вядомыя з 1253 года), у складзе Жамойці. У сярэдзіне XVI стагоддзя тут збудавалі касцёл.

У 1637 годзе жамойцкі біскуп Юрый Тышкевіч заснаваў у Гордах кляштар дамініканцаў (з 1644 года дзейнічала школа). У 1639—1642 гадах збудаваў новы касцёл і крыжовы шлях даўжынёй 7 км з 19 стацыямі, які ішоў дадолу праз 7 гор: Бярозавую, Жвіравую, Святога Яна, Шатрыйскую, Піўнічную, Крыжовую і Святой Алены.

У 1642 годзе Тышкевіч заснаваў мястэчка Кальварыя Жамойцкая. У 1750 годзе тут збудавалі новы мураваны касцёл. Станам на 1789 год у мястэчку было 74 дымы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года — у складзе Літвы.

Славутасці Касцёл Візытацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (XVIII ст.) Капліцы-стацыі Крыжовага шляху (XVIII—XIX стст.)

Галерэя

Літаратура

Kalwarya Żmujdzka // S. 712

Спасылкі