Формы — ст.-бел.: осподар, сподар, нов.-бел. спадар.
Гаспадар — тытул манарха ВКЛ, таксама ужывальны у дзяржавах, культурна і палітычна арыентаваных на Вялікае княства: Малдавіі, Чэхіі, Наўгародчыне, Цвяры Маскве. Паходзіць ад грэчаскага «дэспат» (правінцыйны кіраўнік у Візантыі, раней — у Персіі). У старабеларускіх крыніцах сустракаецца таксама як «осподар», «сподар». У царкоўнаславянскай мове (а праз яе — у пісьмовай мове Кіева, Ноўгарада і інш. гарадоў (княстваў) Русі) зыходны грэчаскі тэрмін пераняты пачаткова як гаспадзін (тытул асобы, таксама — Гаспадзін Вялікі Ноўгарад). У Маскве преняты таксама з беларускай формы як гасудар (вышэйшы тытул маскоўскага валадара, пазней — адзін з тытулаў; як звычаны тутул шляхты). Мае таксама скарочаную форму судар Гаспадар — асоба, якая мае уласную гаспадарку (вытворчую адзінку), «вядзе» яе. Адсюль — тытул «спадар», уведзены на замену традыцыйнаму тытулу пан (апошні ў такім выпадку абвяшчаўся «польскім»). Гаспадар — беларускі народны каляндар, які выдаваўся ў Кёнігсбергу. Вадзім Гаспадар — латвійскі футбаліст