Пяко́тка — адчуванне пякучага болю ў страваводзе. Звязаны з закідваннем кіслага змесціва страўніка ў стрававод, таксама з парушэннем маторыкі стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Бывае пры гастрыце, халецыстыце, язвавай і жоўцекамянёвай хваробах, пасля аперацый на страўніку, пры цяжарнасці, таксама ўзнікае пры непераноснасці некаторых харчовых прадуктаў. Лячэнне накіравана на асноўнае захворваннеПякотка // С. 156.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Пякотка · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.