Музей сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай () — мастацкая галерэя, галоўная музейная ўстанова сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай. Працуе з 2004 года ў горадзе Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна, у будынку былога чыгуначнага вакзала на плошчы Сербскіх герояў. Музей прысвечаны захаванню культурнай спадчыны Рэспублікі Сербскай XX і XXI стагоддзяў, ажыццяўляе мастацкія выставы прац сучаснага мастацтва.
Гісторыя ўзнікнення Пачатак музею паклала моцнае землетрасенне, якое адбылося ў 1969 годзе і прывяло да пашкоджання большасці будынкаў Баня-Лукі. Тады было вырашана правесці дабрачынны аўкцыён з ахвяраваных мастакамі твораў мастацтва, а атрыманыя сродкі скіраваць на аднаўленне горада. Акцыя аказалася паспяховай, у ёй узялі ўдзел многія сучасныя мастакі і мастацтвазнаўцы не толькі Югаславіі, але і замежжа — калекцыя сабрала больш 600 прац з усяго свету.
У выніку аўкцыён так і не адбыўся, бо фінансаванне аднаўленчых прац у дастатковай меры ажыццяўлялася з іншых крыніц. Калекцыя, як знак салідарнасці мастакоў усяго свету з пацярпелым горадам, была захавана, а ў 1971 годзе адмыслова для яе ў цэнтры горада адкрылі мастацкую галерэю, у будынку былога чыгуначнага вакзала на плошчы Сербскіх герояў. У 2004 годзе галерэю пераназвалі ў Музей сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай. З дня заснавання ўваход у музей — бясплатны.
Спасылкі
Музей современного искусства Республики Сербской Агенција за информационо друштво Републике Српске: Музеј савремене умјетности Републике Српске Радио-телевизија Републике Српске: 41. рођендан Музеја савремене умјетности Републике Српске, 8. 2. 2012. Радио-телевизија Републике Српске: Осам година Музеја савремене умјетности Републике Српске, 10. 2. 2012.
Катэгорыя:Музеі сучаснага мастацтва Катэгорыя:Культура Рэспублікі Сербскай