Анабена (Anabaena) — род ніткавых цыянабактэрый (сіне-зялёных водарасцей), уваходзіць у склад планктону.

Апісанне

Клеткі круглявыя ці бочкападобныя, у шматклетачных трыхомах. Агульны слізісты чахол ледзь прыкметны ў вадзе. Гетэрацысты пасярэдзіне трыхома.

Вядомы азотфіксуючымі здольнасцямі, утвараюць сімбіятычныя адносіны з пэўнымі раслінамі, такімі, як некаторыя папараці. З’яўляюцца аднымі з чатырох родаў цыянабактэрый, якія вырабляюць нейратаксіны.

Размнажаюцца дзяленнем клетак папалам, распадам трыхома на гармагоніі, пры неспрыяльных умовах утвараюць споры.

Пашырэнне Трапляюцца ў планктоне прэсных вадаёмаў, некаторыя ў саланаватых водах і на сушы. Вядома звыш 100 відаў.

Выдзяляюць у ваду атрутныя рэчывы, шкодныя дзікай прыродзе, а таксама сельскагаспадарчым і хатнім жывёлам. Некаторыя выклікаюць цвіценне вады.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Sequenced Anabaena Genomes Anabaena в базе данных цианобактерий на сайте Cyanodb.cz (англ.)

Катэгорыя:Цыянабактэрыі Катэгорыя:Грамадмоўныя бактэрыі